Вэрлібр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя вэрлібра: афармленьне
 
Радок 1:
'''Вэрлі́бр (свабо́дны верш)''' — дысмэтрычны [[верш]], у аснове рытму якога — чаргаваньне якіх-небудзь дапаможных рытмастваральных кампанэнтаў. Надзвычай важнае значэньне набывае ў ім графічная разьбіўка верша на радкі, вызначэньне месца міжрадковых паўзаў. Менавіта вершаваны радок як цэласны інтанацыйна-сынтаксічны і сэнсавы комплекс, выразна выдзелены паўзамі (а на пісьме — яшчэ ій графічна), выступае ў вэрлібры ў якасьці асноўнай рытмічнай адзінкі. Інтанацыйная аднатыпнасьць асобных радкоў дасягаецца падабенствам іх унутранай лексыка-граматычнай структуры, што стварае пэўную меру паўтору па
«вэртыкалі».
 
Радок 6:
 
== Гісторыя вэрлібра ==
Узьнік вэрлібр у амэрыканскай і эўрапейскай літаратурах у сярэдзіне XIX ст. (УітменЎітмен, Гейнэ), сустракаўся ў клясічнай расейскай паэзіі (А. Фет, Я. Палонскі, М. Міхайлаў). Тэрмін «вэрлібр» упершыню быў уведзены ва ўжытак францускім пісьменьнікам Г. Канам у 1884 г. Асаблівае распаўсюджаньне гэты верш набыў у XX ст. ([[Аляксандар Блок|А. Блок]], В. Брусаў, [[Уладзімер Маякоўскі|У. Маякоўскі]], [[Марына Цьвятаева|М. Цьвятаева]], Э. Межэлайціс, У. Салаўхін, Я. Вінакураў, I. Драч, С. Маўленаў), стаў для некаторых паэтаў ледзь не адзінай вершаванай формай (Нэруда, Хікмет, Рыцас, Лундквіст і інш.).
 
== Вэрлібр у беларускай літаратуры ==