Гаўард Філіпс Лаўкрафт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 16:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 20 жніўня 1890 году ў [[Провідэнс]]е ([[Род-Айлэнд]], [[ЗША]]). Бацька — УілфрыдЎілфрыд Скот Лаўкрафт, маці — Сара Сьюзан Філіпс Лаўкрафт. У 1893, калі Гаўарду было толькі тры гады, ягонага бацьку забралі ў псыхіятрычны шпіталь, дзе ён і памёр у 1898. Лаўкрафта выхоўвалі яго маці, дзьве цёткі (Ліліян Дэлора Філіпс і Эньні Эмілін Філіпс), а таксама дзядуля — Уіпл Ван Бюрэн Філіпс. Гаўарда лічылі вундэркіндам, з-за таго, што ва ўзросьце двух гадоў ён быў здольны чытаць вершы на памяць, а ў шэсьць пачаў пісаць свае ўласныя. Дзядуля заахвочваў ягоную прагу да навучаньня, а таксама абуджаў у маладым Гаўардзе зацікаўленасьць да невядомага, распавядаючы свае гатычныя показкі.
 
У дзяцінстве Гаўард часта хварэў, з-за чаго ён пайшоў у школу толькі ў васьмігадовым узросьце. Праз год яго забіраюць са школы. У гэты пэрыяд Гаўард шмат чытае, асабліва захапляецца хіміяй і астраноміяй. Выдае абмежаваным накладам некалькі працаў (сярод якіх «Навуковая газэта» ў 1899). Праз чатыры гады Лаўкрафт вяртаецца ў школу. У 1904 памірае дзядуля і сям’я Гаўарда пераяжджае ў меншы дом на гэткай ж самай вуліцы. Сьмерць дзядулі прынесла Гаўарду шмат пакутаў. З-за гэтага ён нават думае пра самазабойства. У 1908, напярэдадні выпуску са школы, у яго адбываецца нэрвовы зрыў і ён так і не атрымоўвае дыплём.
Радок 43:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лаўкрафт, Гаўард Філіпс}}
 
[[Катэгорыя:Амэрыканскія літаратары-фантасты]]