Распалубка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'Файл:Цилиндрический на распалубках.jpg|thumb|Цыліндрычнае скляпеньне з распа...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 02:00, 23 сьнежня 2020

Распа́лубка — частка скляпеньня, утвораная перасячэньнем яго дзьвюх узаемна пэрпэндыкулярных цыліндрычных паверхняў. Звычайна робяць пры разьмяшчэньні верхняй кропкі праёмаў (аконных, дзьвярных, нішаў і інш.) вышэй за пяту асноўнага скляпеньня. Распалубкі ўтвараюць малыя скляпеньні, радыюс якіх вызначаецца шырынёй праёму. Вядомы ў сярэднечных раманскіх і гатычных збудаваньнях.

Цыліндрычнае скляпеньне з распалубкамі

На Беларусі паявіліся ў XVI стагодзьдзі ў адна- і трохнэфавых храмах, пашырыліся ў XVII—XVIII стст. у збудаваньнях стылю барока; вядомы ў грамадзянскай архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Часам распалубкі ўпрыгожвалі размалёўкай, як, напрыклад, у касьцёле кармелітаў у Ружанах, Троіцкім касьцёле ў Косава і інш.

Літаратура

Спасылкі

  Распалубкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў