Ігнат Легатовіч: розьніца паміж вэрсіямі

вікіфікацыя, дапаўненьне, шаблён
(Катэгорыя:Нарадзіліся 10 жніўня, выпраўленьне спасылак)
(вікіфікацыя, дапаўненьне, шаблён)
}}
 
'''Ігнат Пётар Сымонавіч Легатовіч''' ({{мова-pl|Ignacy Piotr Legatowicz}}, {{Дата ў старым стылі|10 жніўня|1796|30 ліпеня}}, маёнтак [[Малая Капліца]], [[Гарадзенскі павет]]  — {{Памёр|10|10|1867|28|9}})  — беларускі і польскі паэт, пэдагог.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'ісям’і.
 
Скончыў [[Гарадзенская дамініканская школа|Гарадзенскую дамініканскую школу]] і [[Віленскі ўнівэрсытэт]] ([[1817]]), дзе атрымаў дыплём магістра. Працаваў выкладчыкам лацінскае мовы ў Менскай гімназіі (1817–18391817—1839), школьным інспэктарам ў [[Лепель|Лепелі]] і [[Вількамір]]ы.
 
У [[1846]], страціўшы зрок, пераехаў у [[Менск]], дзе заняўся рэпэтытарства і літаратурнаю творчасьцю. Жыў бедна, бо не хапала пэнсіі. Часта наведваў дом [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Марцінкевічаў]].
 
== Творчасьць ==
Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтв. Паэт высьмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны ды учынкі канкрэтных асобаў. Эпіграмы І. Легатовіча скіраваны супраць зладзеяў, п'яніцаўп’яніцаў, злосных жонак і графаманаў. Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэньне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыцьцёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю мэдыцын.
 
Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на сьмерць жорсткага прыгоньніка маршалка Менскае губэрні Леана Оштарпа. Сацыяльны аспэкт зьяўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгоньніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаўся тою акалічнасьцю, якая зьвязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху [[Адам Пянькевіч|Адама Пянькевіча]] «Bojan» ([[1838]]) вершам «Скажы, Вяльможны Пане…». Напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч ([[1811]][[1879]]) у [[1830-я]] гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам.
 
Верш «Пра час» пераклаў на беларускую мову [[Уладзімер Мархель]]<ref>Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.</ref>.
 
==Крыніцы==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Мархель У. На кампактнай мастацкай плошчы // Мархель У. Прысутнасць былога. С. 71.
* Янушкевіч Я. Услед за Міцкевічам і Пушкіным  — Дунін-Марцінкевіч: Канцэпцыя аднаго супольнага юбілею аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры // Беларусіка  — Albaruthenica кн. 20, 2001. С. 178-181 178—181
* Хаўстовіч М. Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст. (Ян Чачот, Ігнат Легатовіч, Тадэвуш Лада-Заблоцкі) // Лекцыі па гісторыі беларускае літаратуры. БДУ, 2005.
 
1953

зьмены