Усевалад Кароль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Іншыя значэньні
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Цёзкі}}
'''Усевалад Кароль''' ([[18 кастрычніка]] [[1919]], в. [[Старое Сяло (Менская вобласьць)|Старое Сяло]], Меншчына — [[4 кастрычніка]] [[1984]], [[Баранавічы]]) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, доктар-гінэколяг.
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах ([[1928]]—[[1929]]1928—1929), у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] ([[1929]]—[[1936]]1929—1936). Скончыў [[Віленскі ўнівэрсытэт]] Стэфана Баторыя, мэдыцынскі факультэт. Валодаў нямецкай і ангельскай мовамі. Апошні кіраўнік [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюзу]]. Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданьнях.
 
Паводле ўспамінаў [[Анатоль Бярозка|Анатоля Бярозкі]] ў верасьні [[1939]] году Кароль выратаваў яго ад бальшавіцкай вязьніцы. У пакой да Бярозкі, калі там быў Кароль прыйшлі супрацоўнікі НКВД: «''Па-першае, паказалі нам „Воззвание к жителям Вильно“. Спыталі, ці можам перакласьці тэкст на польскую і беларускую мовы. Я пераклаў на беларускую, а Кароль — на польскую. Тэкст называўся „Да вшысткіх беларусінув, жыдув, палякув, ліцьвінув“. Адзін з „опэраў“, чытаючы тэкст, сказаў: „Все хорошо, но мы не употребляем слово „жыд“. І паправіў „жыдув“ на „евреюв“. Так польская мова ўзбагацілася новым словам… Але на гэтым нашае спатканьне з супрацоўнікамі НКВД ня скончылася: „Нам нужна ваша помощь. Мы разыскиваем таких людей, как Луцкевич, Берёзка…“ Тады Кароль, які добра валодаў расейскай мовай, адказвае: „Берёзка? Вы его не найдете — его убила бомба возле костела Петра и Павла“. І яны выкрасьлілі мой псэўданім са сьмяротнага сьпісу''».
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] зьехаў зь [[Вільня|Вільні]]. З траўня [[1943]] на працы ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. Працаваў тамака абсэльвэнтам у шпіталі, разам зь іншымі беларускімі дактарамі-патрыётамі [[Анатоль Бярозка|Анатолем Бярозкам]], [[Язэп Малецкі|Язэпам Малецкім]], Наўмікам. Выкладаў у мэдычнай школе ў Баранавічах.
 
Актыўны сябра [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]] (БНП). Кіраўнік БНП па Баранавіцкай акрузе. Па яго расповедах у красавіку [[1944]] [[Усевалад Родзька]] прапаноўваў яму стаць ў БНП міністрам замежных справаў. Яго меліся перакінуць у [[Лёндан]] праз [[Швэцыя|Швэцыю]] з дапамогаю [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]].
 
[[Файл:Pomnik Janka Henijuh.jpg|міні|350пкс|Каля помніка [[Янка Геніюш|Янку Геніюш]]. [[Пятро Рашэтнік]], ?, П. Саўчук, Усевалад Кароль, [[Андрэй Вайтовіч]], Курчаў, [[Зэльва]], 1980-я]]
 
Паводле [[Ігар Валахановіч|І. Валахановіча]] з нападам немцаў на [[СССР]] Кароль эвакуяваўся на ўсход, дзе скончыў школу [[ГРУ]]. У якасьці радыста з савецкімі спэцграпамі неаднаразова закідваўся ў [[Летува|Летуву]]. У [[1942]] годзе арыштаваны Віленскім СД — завэрбаваны. Зьехаў жыць у [[Менск]], пасьля ў [[Баранавічы]].
 
У [[1944]] арыштаваны бальшавікамі. У [[1946]] праходзіў па «справе шасьці», калі было асуджана кіраўніцтва БНП. Прысуджаны да 10 гадоў. Напачатку працаваў у лягерох [[Пячора (горад)|Пячоры]] на будоўлі, пасьля пераведзены на працу да шпіталю.
 
Вядома, што яшчэ з гімназіі й Віленскага ўнівэрсытэту захапляўся вырабам лялек. Займаўся гэтым нават у сталінскіх лягэрах.