Хрыста Боцеў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 33:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў КалоферыКалофэры ў сям’і настаўніка і дзеяча вызвольнага руху Боцё Петкава. Навучаўся ў родным месьце, у 1863 паступіў у Другую [[Адэса|адэскую]] гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1865 року быў выключаны з гімназіі. Працягнуў навучаньне ў [[Адэскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Мечнікава|Новарасейскім унівэрсытэце (Адэса)]].
 
Працаваў настаўнікам у сяле [[Задунаеўка]] ў [[Бэсарабія|Бэсарабіі]]. У 1867 вярнуўся ў КалоферКалофэр. Падчас урачыстасьцяў у гонар Кірылы й Мятода выступіў з антытурэцкаю прамовай, пасьля чаго быў вымушаны эміграваць у Румынію.
 
У Бухарэсьце браў удзел у аб’яднаньнях баўгарскай эміграцыі, увайшоў у Баўгарскі рэвалюцыйны камітэт, выдаваў газэту «Дума на българските емигранти» ({{Мова-be|Слова баўгарскіх эмігрантаў|скарочана}}). Браў удзел у [[Красавіцкае паўстаньне (1876)|Красавіцкім паўстаньні 1876 року]]. {{Дата ў старым стылі|[[1 чэрвеня]]|[[1876]]|20 траўня}} быў сьмяротна паранены турэцкім снайпэрам. Паводле іншае вэрсіі, быў забіты адным са сваіх паплечнікаў. Усе ўдзельнікі аддзелу, якім кіраваў Боцеў, таксама загінулі.
 
== Памяць ==
Пасьля атрыманьня незалежнасьці Хрыста Боцеў стаў адным з шанаваных у Баўгарыі дзеячоў нацыянальнага адраджэньня. З 1885 дзень 2 чэрвеня адзначаецца як нацыянальнае сьвята ''Дзень Боцева і загінулых за свабоду і незалежнасьць Баўгарыі''.
 
У КалоферыКалофэры дзейнічае {{Не перакладзена|Нацыянальны музэй «Хрыста Боцеў»|дом-музэй Боцева|bg|Национален музей "Христо Ботев"}}; у адноўленым караблі {{Не перакладзена|Радзецкі (параход)|«Радзецкі»|bg|Радецки (кораб)}}, на якім аддзел Боцева прыбыў на дапамогу паўстаньню, таксама дзейнічае музэй.
 
Імем Хрыста Боцева названыя вуліцы амаль у кожным месьце [[Баўгарыя|Баўгарыі]], у шматлікіх местах [[Румынія|Румыніі]] й іншых краінах; шматлікія навучальныя ўстановы і бібліятэкі; футбольныя клюбы, стадыёны і горад [[Боцеўград]].