Пётар Рудкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Беларускія палітолягі з дапамогай HotCat
Радок 1:
{{навуковец}}
{{Іншыя значэньні|Рудкоўскі}}
'''Пётар Рудкоўскі''' (нар. {{ДННарадзіўся|27|7|1978}}, [[Канвелішкі]], [[Вярэнаўскі раён]], Гарадзенская вобласьць) — беларускі [[палітоляг]], [[філёзаф]]. Акадэмічны дырэктар [[Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (BISS)|Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў]] ([[Вільня]]).
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 8:
Займаецца сацыяльнай этыкай і мэтадалёгіяй навук, выкладаў лёгіку і мэтадалёгію ў [[Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт|Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце]]. З 2012 па 2016 год выкладаў ва [[Унівэрсытэт Лазарскага|Ўніверсітэце Лазарскага]] (Варшава). Таксама быў госьцем-выкладчыкам у [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]], [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]], [[Уроцлаўскі ўнівэрсытэт|Уроцлаўскім унівэрсытэце]], [[Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча|Унівэрсытэце Адама Міцкевіча]] ў Познані, [[Беластоцкі ўнівэрсытэт|Беластоцкім унівэрсытэце]], каледжы Сьв. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў [[Беларускі Калегіюм|Беларускім калегіюме]] (Менск).
 
У 2008 годзе быў стыпэндыятам Паўднёва-заходняга каледжа ва [[Уінфілд|Ўінфілдзе]] (ЗША). Двойчы быў стыпэндыятам Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), дзе кіраваў Беларускім цэнтрам. Зьяўляецца аўтарам шэрагу кніг і артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасьці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі і мэтадалёгіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы [[прэмія імя Льва Сапегі|прэмію Льва Сапегі]] за «выбітныя заслугі ў фармаваньні і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і набліжэньні Беларусі да Эўропы». У сакавіку 2020 атрымаў дыплём намінанту прэміі імя СвятланыСьвятланы Навумавай у катэгорыі "Паліталёгія/ паліттэхналёгіі 2019".
 
Сфэра навуковых інтарэсаў: каштоўнасная інтэграцыя Беларусі і ЭС, нацыянальная тоеснасьць, эўразійства, канцэпцыя адкрытага грамадзтва, крытычнае мысьленьне.