Франсуа Рабле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
новая старонка
 
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}
'''Франсуа Рабле''' ({{мова-fr|François Rabelais}}; ?, [[Шынон]] — [[9 красавіка]] [[1553]], [[Парыж]]) — [[Францыя|францускі]] [[пісьменьнік]], адзін зь вялікіх эўрапейскіх сатырыкаў-гуманістаў эпохі [[Адраджэньне|Адраджэньня]], аўтар раману «[[Гарганцюа і Пантагруэль]]».
 
== Біяграфічныя зьвесткі ==
Рабле нарадзіўся ў Шыноне (у [[Турэнь|Турэні]]), дакладная дата нараджэньня невядомая — у якасьці вэрсій называюць [[1483]], [[1493]] і [[1495]] г. Як мяркуецца, ён быў сынам шынкара (некаторыя сьцвярджаюцьсьцьвярджаюць — аптэкара, які займаўся і шынкарскай справай), страціў маці ў самым раньнім узросьце, ці (па іншых зьвестках) вельмі рана адкінуты ёю і перададзены ў манастыр.
 
Вывучаў права ў [[Пуат’е]], мэдыцыну ў [[Парыж]]ы і [[Манпэлье]], працаваў лекарам у [[Ліён]]е. Доктар мэдыцыны (з 1537).
 
== Творчасьць ==
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1532. Сусьветную вядомасьць яму прынёс фантастычны раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства кн. 5 недакладнае). Гэта мастацкая энцыкляпэдыя францускай культуры [[Адраджэньне|эпохі Адраджэньня]]: яе рэлігійнага і палітычнага жыцьця, філязофскай, пэдагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкненьня і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высьмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасьць, сквапнасьць і жорсткасьць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаваньне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізычнае і духоўнае разьвіцьцё. Раман адметны багацьцем народнай мовы, спалучэньнем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасьць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў развіцціразьвіцьці францускай і сусьветнай сатырычнай літаратуры.
 
== Беларускія пераклады ==