Язафат Кунцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Сьвяты
| тып (колер) = хрысьціянскі|уніяцкі
| выява = St Josaphat Saint of Ruthenia.jpg
| памер выявы = 250 пкс
| імя сьвятога = Язафат Кунцэвіч
| арыгінальнае імя =
| сьвецкае імя = Іван
| манаскае імя = Язафат
| жанчына = <!-- любое значэньне, калі так -->
| нарадзіўся = 1580 ці 1584, [[Уладзімер-Валынскі|Уладзімер]], [[Валынь]], [[Вялікае Княства Літоўскае]]
| памёр = [[12 лістапада]], [[1623]], [[Віцебск]], [[Рэч Паспалітая]] (сучасная Беларусь)
| шануецца = Каталіцкай Царквой (бізантыйскага і рымскага абрадаў); [[Украінская Грэка-Каталіцкая Царква|украінскай]], [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|беларускай]] і [[Расейская Грэка-Каталіцкая Царква|расейскай]] і інш. грэка-каталіцкімі Цэрквамі
Радок 24 ⟶ 18:
| падзьвіжніцтва =
}}
'''Язафа́т Кунцэ́віч''' ([[1580]] ці 1584 — [[{{ДС|12 лістапада]] [[|11|1623]]}}) — [[Грэка-каталіцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцкі]] царкоўны і грамадзкі дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], царкоўны пісьменьнік, [[сьвятамучанік]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ва [[Уладзімер-Валынскі|Ўладзімеры-Валынскім]] у зьбяднелай [[Шляхта|шляхецкай]] сям’і [[Кунцэвічы гербу Лебедзь|Кунцэвічаў]], якая выехала туды зь [[Беларусь|Беларусі]].<ref name="150pa">[http://knihi.com/pytanni/066.html 66. Хто такі Язафат Кунцэвіч?] // {{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref> Яго бацькам быў небагаты купец Гаўрыла, маці — Марына. У падлеткавым узросьце, неўзабаве пасьля Берасьцейскай уніі 1596 году, разам з бацькамі пераехаў у Вільню. Паводле сьведчаньня біёграфаў, Іван (Ян) Кунцэвіч зь дзяцінства вылучаўся цягай да малітвы і містычным сьветапоглядам.
 
Да [[1599]] прыняў [[Берасьцейская унія|Унію]] і зрабіўся яе адданым прыхільнікам. На ягоны выбар Уніі і фармаваньне яго каталіцкага сьветапогляду паўплывалі знакамітыя ў свой час багасловы — грэк [[Пятро Аркудзі]], які быў прысланы з [[Рым]]у для ўмацаваньня Зьяднанай Царквы ў Рэчы Паспалітай, віленскі езуіт Валенці Фабрыцый, будучы мітрапаліт [[Язэп Руцкі]], які тады быў яшчэ сьвецкай асобай.
 
У [[1604]] сам Кіеўскі мітрапаліт [[Іпаці Пацей]] пастрыг яго ў манахі, надаў яму новае імя — Язафат, высьвяціў на дыякана, пасьля чаго накіраваў у Віленскі [[манастыр Сьвятой Тройцы (Вільня)|манастыр Сьвятой Тройцы]].<ref>Нарис історіï Василіянського чину святого Йосафата. Відавництво оо. Василіян, Рим, 1992. С. 102.</ref>. Сапраўдны [[аскет]] у штодзённым жыцьці, Язафат Кунцэвіч у вольны ад малітваў і набажэнстваў час чытаў сьвятыя кнігі і пісаў свае, у якіх даводзіў неабходнасьць аб’яднаньня Ўсходняй і Заходняй Царквы пад зьверхніцтвам [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]]. Яго праведнае манаскае жыцьцё, навука і палымяныя казаньні прыцягвалі ў манастыр новых маладых паслушнікаў.
 
У другой палове [[1608]] ён быў высьвячаны на [[сьвятар]]а. (Паводле некаторых крыніцаў ужо [[23 жніўня]] [[1608]] ён быў ераманахам).<ref>Нарис історіï Василіянського чину святого Йосафата. Відавництво оо. Василіян, Рим, 1992. С. 110.</ref>. Таго ж году [[Язэп Руцкі]] запрасіў Я. Кунцэвіча ў [[Кіеў]] для дапамогі ў навяртаньні праваслаўных кіеўлянаў да Уніі. У Пячорскім манастыры адбыўся інцыдэнт, калі ў адказ на прамовы Язафата Кунцэвіча манахі сьцягнулі яго з амбону і моцна зьбілі, аднак пасьля багаслоўскага дыспуту варожасьць улеглася.
 
Калі манаская супольнасьць Траецкага манастыра ў Вільні павялічылася да 50 манахаў, зьявілася магчымасьць засноўваць новыя манастыры Зьяднанай Царквы. Шляхціч [[Рыгор Трызна (маршалак слонімскі)|Рыгор Трызна]], маршалак слонімскі, падараваў манахам-уніятам манастыр у [[Быцень|Быцені]], які ён збудаваў для сваёй дачкі Эўфрасіньні, і тады Язэп Руцкі накіраваў туды Язафата Кунцэвіча, каб ён заснаваў там навіцыят для манахаў Зьяднанай Царквы. Тады ж Рыгор Трызна пазнаёміў ігумена [[Быцень|Быценскага]] манастыра Язафата Кунцэвіча з сваім праваслаўным суседам Іванам Мялешкам, смаленскім кашталянам. Пад уплывам ераманаха Язафата [[Іван Мялешка]] прыняў Унію і падараваў манахам [[Жыровічы]], дзе была царква з цудатворнай іконай Багародзіцы. Язафат Кунцэвіч стаў першым ігуменам Жыровіцкага манастыра. Шляхціч Іван Мялешка разам з сужонкай Ганнай з Фурсаў збудавалі ў Жыровічах манастыр і [[29 кастрычніка]] [[1613]] ўрачыста ўвялі туды Язафата Кунцэвіча зь яго манахамі.<ref>Historya o początkach cudownego obrazu Nayswiętszey Panny Maryi Zyrowickiey w Litwie. Wilno, 1628.</ref>. З таго часу Жыровічы сталі слаўным водпуставым месцам, куды штогод пачалі прыходзіць пілігрымы з самых розных куткоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
 
Пасьля сьмерці [[18 ліпеня]] [[1613]] мітрапаліта Іпація Пацея Кіеўскай мітраполіяй пачаў упраўляць [[Язэп Руцкі]], а Язафат Кунцэвіч ад гэтага часу і да [[1617]] быў архімандрытам Віленскага манастыра Сьвятой Тройцы, які тады налічваў ужо 60 манахаў. За гэты час ён многа зрабіў для разбудовы і добраўпарадкаваньня манастыра, арганізацыі манаскага жыцьця. Старэйшых манахаў архімандрыт Язафат Кунцэвіч накіраваў у Наваградак і Менск, дзе базыляне адчынілі школы, а сам застаўся толькі з маладымі манахамі. У гэты час яму даводзілася адначасова выконваць абавязкі архімандрыта, вікарыя, спаведніка, прапаведніка, эканома і нават дзяка. Як сьцьвярджаў сьведак айцец Г. Хмяльніцкі, звычайна ён сам званіў на пад’ём і ў царкве на малітву.<ref>Нарис історіï Василіянського чину святого Йосафата. Відавництво оо. Василіян, Рим, 1992. С. 115.</ref>.
 
Паводле рэкамэндацыі Руцкага ў [[1617]] прызначаны біскупам [[віцебск]]ім і адначасова каад’ютарам да [[Полацкія ўніяцкія арцыбіскупы|полацкага архібіскупа]] [[Гедэон Бральніцкі|Гедэона Бральніцкага]]. Разам зь мітрапалітам Язэпам Руцкім, які распрацаваў статуты Базылянскага закону, Язафат Кунцэвіч моцна спрычыніўся да рэарганізацыі ўсходняга манаства ў краі.
Радок 45 ⟶ 39:
Першымі крокамі архібіскупа Язафата Кунцэвіча на новай ніве сталася адраджэньне царкоўнага жыцьця: аднаўленьне храмаў (у тым ліку [[Сафійскі сабор (Полацак)|Полацкага Сафійскага сабору]]), заснаваньне парафіяльных школаў, «чыстка» кліру. Адначасова ён праявіў сябе адданым прыхільнікам еднасьці Заходняй і Ўсходняй Цэркваў. Да Базылянскага закону ён прыяднаў манахаў трох манастыроў Полацкай япархіі: Полацкага манастыра, Чарэйскага манастыра і Магілёўскага манастыра.
 
Разам з тым актыўнасьць новага полацкага архібіскупа выклікала неадназначную рэакцыю. [[9 кастрычніка]] [[1618]] архібіскуп Язафат Кунцэвіч накіраваўся ў [[Магілёў]] са звычайнай душпастырскай мэтай ''«прыгледзець за царкоўным парадкам»''. Жыхары не дазволілі яму, як пастыру, нават уступіць у места, зачынілі гарадзкую браму, расставілі на вежах і на валу гарматы, скіраваныя на сьвіту архібіскупа, і ўзброеных людзей, частка якіх выйшла з харугвамі перагарадзіць уніяцкаму архібіскупу дарогу ў места. ''«Калі гэты ўладыка-адшчапенец'', — казалі яны, — ''дзе-небудзь пакажацца бліжэй каля места, то ў места мы яго ня пусьцім, а яго заб’ем, бо за пастыра і ўладыку свайго ня лічым і прызнаваць яго ня хочам»''. Гэты інцыдэнт стаўся прычынай судовага разьбіральніцтва, у выніку ягока завадатараў бунту як парушальнікаў спакою ў дзяржаве прысудзілі да сьмяротнай кары, а на места быў накладзены штраф.<ref name="av"/>.
 
У сакавіку [[1620]] на зваротным шляху з [[Масква|Масквы]] ў Кіеў прыбыў [[Ерусалім]]скі патрыярх Тэафан, які актыўна праводзіў пратурэцкую і прамаскоўскую палітыку. Ён незаконна<ref>{{Спасылка|аўтар=Ігар Войніч. [|url=http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bha/07-2/05.htm |загаловак=Сільвестр Косаў і Язафат Кунцэвіч — повязь царкоўных ерархаў]|выдавец=Беларускі гістарычны агляд|копія=http://web.archive.org/web/20110717094412/http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bha/07-2/05.htm|дата Беларускікопіі=17 гістарычныліпеня агляд,2011}} Том 7. Сшытак 2 (13)</ref> высьвяціў новых праваслаўных біскупаў і паставіў іх наўзамен раней прызначаных уніяцкіх, чым абвастрыў супярэчнасьці ў асяродку хрысьціянаў Рэчы Паспалітай. У прыватнасьці, у абыход Кунцэвіча біскупам Полацку быў пастаўлены [[Мялеці Сматрыцкі]], дзеяньні якога ў Рэчы Паспалітай расцанілі як падбухторваньне да мецяжу і царкоўнаму расколу ўва ўгоду [[Турэччына|Турэччыны]]. У прыватнасьці кароль і вялікі князь Жыгімонт пісаў:
{{Цытата|нехта [[Мялеці Сматрыцкі|Сматрыцкі]] і [[Іёў (Барэцкі)|Барэцкі]] змовіліся з падданымі [[Асман II|цэсара турэцкага]], непрыяцеля веры хрысьціянскай і нашага, які на панствы нашыя вайной ідзе. Зь нейкім пастырам, нібы патрыярхам ерусалімскім, на шпегі да панстваў нашых ад цэсара турэцкага дасланым, наважыліся без дазволу і ведама нашага прысьвячэньні браць — адзін на мітраполію Кіеўскую, а іншы – на архібіскупства Полацкае, ігнаруючы тых, хто прылажэнствы гэтыя духоўныя здаўна з пападаньня нашага спараднага на сябе носяць і добрае здароўе маюць.}}
 
Радок 55 ⟶ 49:
Найбольш напружаны характар барацьба супраць Уніі набыла ў [[Віцебск]]у, насельніцтва якога пасланцы Сматрыцкага падбухторылі да непаслушэнства законнаму архібіскупу.
 
Уступіўшы ў валоданьне віцебскімі цэрквамі, Я. Кунцэвіч заняўся іхным абсталяваньнем: загадаў іх падмесьці, пачысьціць абразы, наладзіць хоры і адкідныя сядзеньні. Паводле словаў відавочцаў, праваслаўныя ў адказ на гэта сказалі, што нельга з царквы нічога выкідаць, нават пыл. На падставе гэтага яны абвясьцілі, што Я. Кунцэвіч прытрымліваецца лацінскай веры і перарабляе цэрквы на лацінскі ўзор.<ref name="av">Алена Вернікоўская. [http://epolotsk.com/page.php?id=259 Супраціўленне праваслаўных Полацкай епархіі ўвядзенню уніі і забойства Язафата Кунцэвіча] // Беларускі гістарычны агляд, Том 8 Сшытак 1—2 (14—15) Снежань 2001</ref>.
 
Ад сакавіка [[1621]] па атрыманьні ліста М. Сматрыцкага, жыхары Віцебску поўнасьцю перасталі падпарадкоўвацца Я. Кунцэвічу. [[4 красавіка]] [[1621]], у дзень Дабравешчаньня, віцебскія праваслаўныя на чале з бурмістрам Сымонам Нешам не пусьцілі працэсію ўніяцкіх сьвятароў з Прачысьценскага сабору ў царкву Дабравешчаньня: ''«люд посполитый лаял их и соромотил и на здоровье их як того часу, так и потомных часов похвалки чинил, грозячи им забиянем и у воду утопенем»''. У Дабравешчанскай царкве [[16 жніўня]], у дзень Спаса («яблычнага»), праваслаўныя зноў ''«тумульт учинили»'', званілі ў званы, проста ў царкве зьбілі сьвятара айца Максіма Турчыновіча і Кунцэвічавага слугу Стэфана Базіліскага, а потым гналіся за самім архібіскупам. У дзень Пяцідзясятніцы вялікі натоўп праваслаўных спыніў арганізаваную Кунцэвічам урачыстую працэсію, што накіроўвалася за места да царквы Сьв. Духа, і прымусіў яе вярнуцца ў места. [[20 лютага]] [[1622]] каля сотні жыхароў Віцебску абкружылі царкву Дабравешчаньня, перашкаджаючы адпраўленьню архібіскупам набажэнства, ''«крик, волане великое учинили», «словы неучтивыми лаяли, соромотили»'' ўніяцкае духавенства, а пасьля службы напалі на архідыякана і чэлядзь архібіскупа.<ref name="av"/>.
 
[[Файл:JKuncewicz.jpg|міні|250пкс|Сьв. Язафат Кунцэвіч]]
 
Кульмінацыя канфлікту настала [[12 лістапада]] [[1623]] ([[Віцебскае паўстаньне]]), калі разьюшаны натоўп віцебскіх праваслаўных рынуўся ў дом Я. Кунцэвіча. Архібіскуп выйшаў ім насустрач са словамі: ''«Дзеці мае, чаму вы напалі на мой дом?»'' Як сьведчаць судовыя дакумэнты, забойцы двума ўдарамі бердыша расьсеклі Ўладыку галаву, а потым «доўга нявечылі яго і пасьля сьмерці». Цела Язафата скінулі з Прачысьценскай гары, а затым, прывязаўшы да ног і шыі цяжкія камяні і насыпаўшы каменьня ў валасяніцу, утапілі ў Дзьвіне.<ref name="150pa"/>. Апроч таго, забойцы разрабавалі біскупскі палац, уніяцкія цэрквы і манастыры ды іншую маёмасьць у месьце.<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21450 Сёньня Дзень сьв. Язафата] // [[Наша Ніва]], [[12 лістапада]] [[2008]]</ref>.
 
Да моманту прыбыцьця ў Віцебск сьледчай камісіі, большая частка ўдзельнікаў расправы зьбегла зь места. Да суду прыцягнулі толькі 19 чалавек. Многія сьведкі паказвалі на тое, што праваслаўныя ладзілі замахі на жыцьцё Кунцэвіча і забілі яго толькі празь нянавісьць і «распалены запал» супраць каталіцкай веры, уніі грэцкай царквы з рымскім касьцёлам і падпарадкаваньня апостальскай сталіцы і Рымскаму Папу. Каралеўскія камісары, што праводзілі расьсьледаваньне забойства Кунцэвіча, прызналі праўдзівымі паказаньні сьведкаў пра тое, што Язафат Кунцэвіч быў забіты бязьвінна, і што забойцы ня мелі аніякіх падставаў для такога жорсткага злачынства.<ref name="av"/>.
 
Цела архібіскупа Язафата Кунцэвіча пасьля ўрачыстага адпяваньня пахавалі ў ягонай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку, але пазьней яго мошчы неаднаразова даводзілася таемна перавозіць па ўсёй Беларусі і за яе межамі, каб захаваць ад зьнішчэньня расейскімі войскамі.
Радок 70 ⟶ 64:
Працэс захадаў да бэатыфікацыі сьв. Язафата пачаўся ў наступны год па яго сьмерці. Працэс працягнуўся пры ўдзеле створаных па вызначэньні [[Урбан VIІI|Урбана VIІI]] (двойчы, у [[1625]] і [[1635]] гг.) камісіяў для дасьледаваньня жыцьця, дзейнасьці, сьмерці Язафата Кунцэвіча і цудаў, зьвязаных зь ягоным апякунствам.
 
Па завяршэньні расьсьледаваньня, у траўні [[1643]] году Полацкі архібіскуп Язафат Кунцэвіч быў залічаны Папам [[Урбан VIII|Урбанам VIII]] да сьпісу сьвятых у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Украіна|Ўкраіне]], а ў чэрвені [[1867]] году Папа [[Пій IX]] абвясьціў яго сьвятым для ўсёй Каталіцкай Царквы. Мошчы беларускага сьвятамучаніка Язафата Кунцэвіча захоўваюцца ў саборы сьв. Пятра ў Рыме, каля алтара сьв. Васіля Вялікага пры паўночна-ўсходнім слупе храма.<ref>{{Артыкул|аўтар=Аляксей Хадыка. [|спасылка=http://media.catholic.by/nv/n36/art6.htm |загаловак=Святы Язафат Кунцэвіч: Складанне культу і іканаграфіі ў Беларусі] // |выданьне=[[Наша Вера]]|нумар=2 №2(36)/|год=2006}}</ref>.
 
Папа Рымскі [[Ян Павал II]] назваў сьвятамучаніка Язафата Кунцэвіча «Апосталам еднасьці».
Радок 81 ⟶ 75:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Saint Josaphat Kuntsevych}}
* [{{Спасылка|url=http://asoby.belinter.net/cont.php?x=iku |загаловак=Язафат Кунцэвіч]|копія=http://web.archive.org/web/20110811223421/http://asoby.belinter.net/cont.php?x=iku|дата копіі=11 жніўня 2011}} на [http://asoby.belinter.net/ Гісторыя Беларусі. Асобы.]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_rhist/0015/Пануцэвіч_Вацлаў._Сьвяты_Язафат,_архіяпіскап_полацкі.html Пануцэвіч В. Сьвяты Язафат, архіяпіскап полацкі. Полацак, 2000]
 
Радок 92 ⟶ 86:
[[Катэгорыя:Асобы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Кунцэвічы гербу Лебедзь|Язафат]]
[[Катэгорыя:Памерлі 12 лістапада]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1623 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Віцебску]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкія сьвятыя зь Беларусі]]