Андрэй Бараноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Цёзкі}}
д артаграфія
 
Радок 16:
Паходзіў з дробнай вясковай шляхты. У 1913 скончыў Слуцкае праваслаўнае духоўнае вучылішча, у 1914 здаў экстэрнам іспыт на званьне настаўніка. У траўні 1915 прызваны ў расейскае войска, служыў пісарам, справаводам.
 
Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 вярнуўся ў родную вёску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на гаспадарцы. З прыходам бальшавікоў служыў справаводам у Слуцкім ваенным камісарыяце. З пачаткам [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] эвакуіраваўсяэвакуяваўся ў [[Рослаўль]] [[Смаленская губэрня|Смаленскай губэрні]]. Там пазнаёміўся з [[Палута Бадунова|Палутай Бадуновай]], зь якой паехаў у Маскву для перагавораў ад імя ЦК [[БПСР]] з бальшавікамі. Стаў сябрам партыі беларускіх эсэраў, па заданьні якой вярнуўся на радзіму і стаў ініцыятарам узнаўленьня [[Слуцкі беларускі нацыянальны камітэт|Слуцкага беларускага нацыянальнага камітэту]].
 
Пасьля заканчэньня Менскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў у 1920 годзе выкладаў беларусазнаўства ў слуцкіх школах. Засноўваў у Слуцкім павеце беларускія школы, культурніцкія арганізацыі і каапэратывы. Адзін з кіраўнікоў таварыства [[Папараць-Кветка (таварыства)|«Папараць-кветка»]], узначальваў работу яго драматычнай дружыны, рэдагаваў газэту «[[Наша Каляіна]]». Быў прыхільнікам супрацоўніцтва з бальшавікамі.
 
Пасьля прыходу Чырвонага войска ў ліпінеліпені 1920 загадваў школьным аддзелам Слуцкага рэўкаму. У першай палове 1920-х гадоў жыў у Слуцку, працаваў настаўнікам, інспэктарам акруговага аддзелааддзелу народнай адукацыі. Арганізаваў у горадзе першую канфэрэнцыю па беларусазнаўстве.
 
У 1921 разам зь іншымі чальцамі БПРСБПСР арыштаваны [[ДПУ]] і месяц знаходзіўся ў вязьніцы. Напачатку 1922 ізноў арыштаваны па справе беларускіх эсэраў.
 
Пасьля Менскіх вышэйшых курсаў беларусазнаўства ў 1924 выкладаў у [[Аб’яднаная беларуская вайсковая школа|Аб’яднанай беларускай вайсковай школе]] ў Менску, адначасова працаваў у камісіі [[Інстытут беларускай культуры|Інстытуту беларускай культуры]] па складаньні слоўніка беларускай вайсковай тэрміналёгіі.
Радок 28:
Удзельнічаў у ліквідацыйным зьезьдзе партыі беларускіх эсэраў у чэрвені 1924 году. У 1930 пазбаўлены работы ў вайсковай школе. З 1933 працаваў у геадэзічнай майстэрні [[Белдзяржтранс]]у наркамату земляробства БССР.
 
Арыштаваны НКВД БССР 26 студзеня 1938 году па абвінавачваньніабвінавачаньні ў кантрэвалюцыйнайконтрарэвалюцыйнай і антысавецкай дзейнасьці на Случчыне і ў Менску ў 1920-х гг. Асуджаны «тройкай» да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны магчыма ў Курапатах. Рэабілітаваны 4 лютага 1960 году «з-за адсутнасьцю складу злачынства». заявуЗаяву на рэабілітацыю падавала яго жонка Аляксандра Янчук, былабылая акторка драматычнага гуртка «[[Папараць-Кветка (таварыства)|Папараць-кветка]]». Ёй вярнулі некаторыя асабістыя рэчы Бараноўскага: фотаапарат (Андрэй быў аматарам фатасправыфотасправы), і выданьне «Малой Советской Энциклопедии».
 
== Літаратура ==