Фіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
Радок 112:
Генэтычна фінская мова адносіцца да [[прыбалтыйска-фінскія мовы|прыбалтыйска-фінскае]] групы [[фіна-вугорскія мовы|фіна-вугорскае]] галіны [[уральскія мовы|ўральскае]] сям’і моваў і зьяўляецца роднаснай іншым мовам гэтае сям’і, асабліва збліжаючыся з суседнімі мовамі прыбалтыйска-фінскае групы, такімі як [[карэльская мова|карэльская]] й [[эстонская мова|эстонская]]. Фінская мова мае запазычаньні зь іншых уральскіх моваў — [[саамскія мовы|саамскіх]], а таксама зь некаторых індаэўрапейскіх моваў — [[балтыйскія мовы|балтыйскіх]], [[германскія мовы|германскіх]] і [[славянскія мовы|славянскіх]]<ref>{{Кніга|аўтар = Humphreys K, Grankvist A, Leu M, Hall P, Liu J, et al.|частка = |загаловак = The Genetic Structure of the Swedish Population|арыгінал = |спасылка = http://www.plosone.org/article/info:doi/10.1371/journal.pone.0022547|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = PLoS ONE|год = 2011|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Фінскія швэды, у сваю чаргу, гістарычна размаўляюць на [[швэдзкая мова|швэдзкай мове]], якая належыць да [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскае сям'і]] і няроднасная фінскай.
 
[[Лексыка]], [[Марфалёгія (мовазнаўства)|марфалёгія]] й [[сынтаксіс]] фінскае мовы маюць тыповае фіна-вугорскае паходжаньне, але ўзаемаразуменьне зь іншымі фіна-вугорскімі мовамі амаль не існуе. Літаратурная мова дзеліцца на два віды — ''стандартны'' й размоўны, стандартны таксама мае кніжную форму, якая выкарыстоўваецца ў літаратуры. Стандартная форма выкарыстоўваецца ў афіцыйных галінах дзейнасьці, размоўная — у СМІ й пры асабістых кантактах, у апошнім выпадку перавага можа аддавацца дыялектнаму маўленьню. Размоўная мова мае вялікія адрозьненьні ад стандартнай. Дыялектная фінская мова дзеліцца на дзьве буйныя дыялектныя групы — усходнюю й заходнюю, адрозьненьні між якімі ў асноўным заключаюцца ў [[фанэтыка|фанэтыцы]]. У Швэцыі распаўсюджаны дыялект мэянкіелі, які разам зь літаратурнай фінскай мовай прызнаны ў якасьці мовы меншасьці.
 
Першым пісьмовым помнікам на фінскай мове лічыцца [[глёса]] зь нямецкай падарожнай кнігі сярэдзіны [[15 стагодзьдзе|XV]] ст., якая мела наступны выгляд: ''Mÿnna tachton gernast spuho somen gelen Emÿna daÿda'' ({{мова-be|я хачу гаварыць па-фінску, [але] не магу|скарочана}})<ref>{{Кніга|аўтар = Wulff, Christine.|частка = 2|загаловак = Zwei Finnische Sätze aus dem 15. Jahrhundert|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = Ural-Altaische Jahrbücher NF Bd. 2|месца = |выдавецтва = |год = |том = |старонкі = 90-98|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Аўтарам першай фінскай сыстэмы пісьмовасьці лічыцца [[Мікаэль Агрыкала]], які ў [[17 стагодзьдзе|XVII]] ст. прыстасаваў для патрэбаў мовы [[лацінскі альфабэт]], выкарыстоўваючы фанэтычны прынцып (як, напрыклад, у беларускай мове). Да канца [[19 стагодзьдзе|ХІХ]]—пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ]] ст. фінская мова была прадстаўленая толькі ў набажэнстве, у астатніх галінах пераважала мова тагачаснай арыстакратыі — швэдзкая. З [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] ст. разгортваецца рух па пашырэньні ўжываньня фінскай мовы, у пачатку наступнага стагодзьдзя яна атрымлівае афіцыйны статус поруч з швэдзкай.