Прыметнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
правапіс
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
Радок 64:
* ад назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і іншых часьцін мовы (''вёска — вясковы, крыніца — крынічны, мэтал — мэталічны, жах — жахлівы, пазнаваць — пазнавальны, працаваць — працоўны''),
* для ўтварэньня ацэнкі (''стары &mdash; старэнькі; вялікі &mdash; вялізны, велізарны; шырокі &mdash; шырачэзны; высокі &mdash; высачэнны'').<br />
[[Устаўка|Устаўкі]] ацэнкі '''''-еньк-''''', '''''-эньк-''''', '''''-аньк-''''' пішуцца зь мяккім знакам: ''маладзенькі, старэнькі, прыгожанькі''. Мяккі знак пішацца таксама перад [[Устаўка|устаўкаю]] '''''-ск-''''' у прыметніках утвораных ад назваў
[[Месяц (каляндар)|месяц]]аў і пор года на '''''-нь''''': ''[[студзень]]скі, [[ліпень]]скі, [[жнівень]]скі, [[чэрвень]]скі, [[восень]]скі''. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на '''''-нь''''', мяккі знак ня пішацца: ''[[Конь|конскі]], [[Любанскі раён|Любанскі]], [[Астраханскі раён|Астраханскі]], [[Смаргонскі раён|Смаргонскі]]''.<br />
 
У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў, аснова каторых канчаецца на '''''[[н]]''''', а ад назоўнікаў на '''''-мя''''', пішацца ''''''нн''''': ''лімон &mdash; лімонны, камень &mdash; каменны, глыбіня &mdash; глыбінны, семя &mdash; семянны'' (але: ''полымя &mdash; палымяны''). Два знакі '''''н''''' пішуцца й ва [[Устаўка|ўстаўцы]] '''''-енн-''''' ('''''-энн-'''''): ''абедзенны, вогненны, страшэнны''. Прыметнікі з [[Устаўка|устаўкаю]] '''''-ан-''''' ('''''-ян-'''''), '''''-ін-''''' ('''''-ын-''''') пішуцца з адным '''''н''''': ''бляшаны, драўляны, духмяны, дзяціны, птушыны, пчаліны''.<br />