Міхась Кукабака: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
Радок 26:
Вызвалены ў 1976. Псіхіятр Аляксандр Валашановіч, кансультант Рабочай камісіі па расследаваньні выкарыстаньня псіхіятрыі ў палітычных мэтах, засьведчыў Кукабаку як здаровага, але сам адкрыў сваё імя толькі пасьля ад’езду на Захад. Некаторы час Кукабака жыў у [[Масква|Маскве]], але потым вярнуўся ў Бабруйск, дзе напісаў нарыс „Скрадзеная Бацькаўшчына“ (25 сакавіка 1978), прысьвечаны новай для яго тэме плянавай [[русіфікацыя Беларусі|русіфікацыі Беларусі]]: ''»…Калі спускаўся па чыгуначным пераезьдзе… пабачыў надпіс: «Берегись поезда!» і адразу ўзгадаў: тут жа 25 год таму было напісана «Сьцеражыся цягніка!», і толькі ўнізе расейскі пераклад. Цяпер беларускі выраз зьнік. І дзіўна, мяне гэта непрыемна закранула. Нечакана я ўсьвядоміў сябе беларусам"''. 3 красавіка 1978 напісаў артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя», прысьвечаны тэме пашырэньня праблематыкі правоў чалавека па-за межы ўнутраных справаў кожнага ўраду, інтэрнацыялізацыі гэтай праблемы. Абодва артыкулы запісаў на магнітную стужку, якая трапіла на Захад. Тэкст нарысу «Скрадзеная Бацькаўшчына» зачытваўся радыёстанцыяй «[[Нямецкая хваля]]» 9 і 10 ліпеня 1978, друкаваўся ў розных эміграцыйных выданьнях (напрыклад, «[[Время и Мы]]» ([[Мюнхэн]]), 1986, № 3). Савецкія ўлады за гэты нарыс абвінавацілі Кукабаку ў скажэньні «ленінскае нацыянальнае палітыкі». Артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя» ў лістападзе 1978 зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода». Яшчэ адзін нарыс — «Спатканьне зь дзяцінствам» — быў прысьвечаны антымілітарысцкай тэме, за што Кукабаку абвінавацілі ў абгаворваньні савецкай арміі. Пашыраў таксама «Адкрыты ліст міністру аховы здароўя СССР», скіраваны супраць [[Карная псыхіятрыя|выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычна-рэпрэсіўных мэтах]], распаўсюджваў таксама [[Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека|Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека]]. У красавіку 1977 зьвяртаўся з заяваю пра выезд з СССР.
 
Падтрымліваў сувязі зь іншымі дысыдэнтамі Беларусі ([[Леў Аўсішчар]], [[Яўген Бузіньнікаў]]). Езьдзіў у [[Шацілавічы|Сьветлагорск]] зьбіраць зьвесткі пра суд над Бузіньнікавым пасьля суду.
 
Увосень 1976 і ўвосень 1977 яго прымусова зьмяшчалі ў [[Магілёў]]скую псыхіятрычную лякарню з дыягназам «шызафрэнія і паранаідальны сындром». Працоўная камісія па рассьледаваньні выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычных мэтах вызначыла гэты факт як «тыповы прыклад выкарыстаньня псыхіятрыі ў рэпрэсіўных палітычных мэтах» і зьвярнулася зь лістамі-пратэстамі ў [[Міністэрства аховы здароўя СССР]] і непасрэдна ў лякарню. У кастрычніку 1978 Кукабака быў арыштаваны, а 20—21 чэрвеня 1979 году ў Бабруйску над ім адбыўся суд. На судзе заявіў, што камунізм савецкага ўзору ёсьць сыстэма поўнага задушэньня і разбурэньня асобы, а СССР — ня што іншае, як бязьмежны канцэнтрацыйны лягер. Прыйшоў да поўнага разрыву з сыстэмай і афіцыйна адмовіўся ад савецкага грамадзянства, патрабаваў выпусьціць яго з СССР. Быў асуджаны на тры гады лягероў агульнага рэжыму паводле артыкулу 186-1 КК БССР, зьняволены ў Наваполацкім лягеры.