Язэп Дыла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: афармленьне
Радок 30:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Слуцак|Слуцку]] ў сям’і службоўца. Стрыечны брат яго бацькі быў апошнім слуцкім [[батлейка|батлеечнікам]]. У 1890—1898 гадах вучыўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. З чацьвертай клясы ўдзельнічаў у гуртку самаасьветы. У гімназійскія гады быў знаёмы з [[Альгерд Абуховіч|Альгердам Абуховічам]]. У 1899—1903 гадах вучыўся ў Юр’еўскім вэтэрынарным інстытуце, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях бяз права паступленьня ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1903—1904 гадах у [[Менск]]у працаваў у газэце «Северо-Западный край». У 1905 годзе ўзначальваў арганізацыйную групу Менскага камітэту РСДРП. У 1906—1918 гадах працаваў у выдавецтвах [[Пецярбург]]у, Арэнбургу, [[Казань|Казані]], [[Масква|Масквы]], быў асабіста знаёмы з [[Аляксандар Купрын|А. Купрыным]], [[Леанід Андрэеў|Л. Андрэевым]], М. Арцыбашавым і іншымі расейскімі пісьменьнікамі. Са сьнежня 1918 па люты 1919 году працаваў наркомам працы ў Часовым рабоча-сялянскім Савецкім урадзе Беларусі. У 1921—1924 гадах — на розных кіруючых пасадах: старшыня [[Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў|Цэнтрасаюзу спажывецкіх таварыстаў Беларускага краю]], старшыня Дзяржаўнай плянавай камісіі БССР, намесьнік старшыні па раянаваньні БССР. Кароткі час працаваў у толькі што створаным [[Інбелкульт|Інстытутце беларускай культуры]]. Разам з прафэсарам [[Уладзімер Пічэта|У. Пічэтам]], акадэмікам [[Яўхім Карскі|Я. Карскім]] распрацоўваў статут Інбелкульту, зьяўляўся правадзейным чальцом гэтай установы. У красавіку 1925 году быў прызначаны дырэктарам [[БДТ-1|Беларускага тэатру імя Янкі Купалы]] (БДТ-1). З кастрычніка 1926 па 1928 год — ізноў на працы ў Інбелкульце: вучоны сакратар, а таксама загадчык сэкцыі па вывучэньні беларускага мастацтва. Больш за сем месяцаў загадваў літаратурна-мастацкімі справамі ў Беларускім дзяржаўным кіно. Выступаў у якасьці навуковага кансультанта аднаго зь першых беларускіх фільмаў — «[[Кастусь Каліноўскі (фільм)|Кастусь Каліноўскі]]» (1928)<ref>[http://tuzin.fm/article/1318/kino-na-tuzinfm-jinternet-prezentacyja-prajektu.html Ала Бабкова, Сяргей Будкін Кінаклясыка ажыла! Інтэрнэт-прэзэнтацыя праекту «Тузін. Немаўля» (відэа)]</ref>. З красавіка 1929 году працаваў інспэктарам Галоўмастацтва Наркамасьветы.
 
Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 году па справе «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюзу вызваленьня Беларусі]]»; 10 красавіка 1931 году высланы ў Кунгур Пермскай вобласьці на 5 гадоў. Потым жыў у Саратаве. 22 жніўня 1938 году зноў арыштаваны (10 сакавіка 1939 году справа спыненая). Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 году.