Камала Гарыс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{палітык}}
'''Камала Дэвай Гарыс''' ({{мова-en|Kamala Devi Harris}}; {{ДННарадзілася|20|10|1964}}, [[Оўклэнд]], [[Каліфорнія]]) — [[ЗША|амэрыканскі]] юрыст і палітычны дзеяч, які прадстаўляе [[Дэмакратычная партыя|Дэмакратычную партыю]]. [[Сэнатар ЗША]] ад [[Каліфорнія|Каліфорніі]] з [[2017]] году; да гэтага — генэральны пракурор Каліфорніі (2011-2017 гг.), і акруговы пракурор [[Сан-Францыска]] (2004-2011 гг.).
 
Гарыс удзельнічала ў [[Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША (2020)|прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах у 2020 годзе]], балатуючыся на атрыманьне прэзыдэнтскай намінацыі ад Дэмакратычнай партыі; непрацяглы час была сярод лідэраў дэмакратычных [[Праймэрыз|праймэрыз]], аднак напрыканцы 2019 году зьняла сваю кандыдатуру і ўрэшце падтрымала пераможцу праймэрыз [[Джо Байдэн|Джозэфа Байдэна]]. Кандыдат у [[Віцэ-прэзыдэнт ЗША|віцэ-прэзыдэнты ЗША]] ад Дэмакратычнай партыі, стала першай у гісторыі жанчынай [[Афраамэрыканцы|афраамэрыканскага]] і [[Азія|азіяцкагаазія]]цкага паходжаньня, якая стала кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты ЗША.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 20:
Гарыс выбралі ў Сэнат ЗША ў лістападзе 2016 году. Яна стала ўсяго толькі другой чорнай жанчынай у гісторыі ЗША, якая заняла месца ў гэтай палаце Кангрэсу. У Сэнаце Гарыс стала вядомай дзякуючы жорсткім пытаньням, якія яна задавала чальцам каманды прэзыдэнта [[Дональд Трамп|Дональда Трампа]], асабліва генэральным пракурорам Джэфу Сэшнсу і Ўільяму Бару, а таксама кандыдату на пасаду вярхоўнага судзьдзі Брэту Кавана.
 
[[Рэспубліканская партыя ЗША|Рэспубліканцы]] спрабавалі паставіць на Гарыс таўро «радыкальнага» чальца Дэмакратычнай партыі. У якасьці прыкладу яны паказвалі на тое, што яна выступае супраць выкарыстаньня мэтаду гідраўлічнага разрыву пласту для здабычы нафты і газу. Рэспубліканцы таксама бяздоказна сьцьвярджалі, што менавіта Гарыс, а ня Байдэн, будзе кіраваць [[Белы дом|Белым домам]] пасьля ўступленьня на пасаду, паставіўшы пад сумнеў разумовыя здольнасьці Байдэна.
 
Аднак ня будзе нічога дзіўнага ў тым, што Гарыс будзе балятавацца на пост прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў 2024 годзе, калі Байдэн, якому ў гэтым месяцы споўніцца 78, адмовіцца ад перавыбраньня праз чатыры гады.
Радок 29:
Гарыс прапанавала супрацоўнікам праваахоўных органаў прайсьці трэнінгі для барацьбы са скрытымі расавымі забабонамі. Але яна адмовілася падтрымліваць абавязковае выкарыстаньне нацельных камэраў, якія могуць дапамагчы высьветліць, ці апраўдана паліцыянт ужыў сілу.
 
Яе таксама крытыкавалі прагрэсіўныя дэмакраты, калі яна не падтрымала законапраект, які б абавязаў яе офіс, Генпракуратуру, расьсьледаваць ужываньне сілы паліцыяй. Праблема [[расізм]]у была адной з асноўных падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 з увагі на маштабныя пратэсты Black Lives Matter і патрабаваньні рэфармаваць праваахоўныя органы. Пасьля страляніны ў Мінэсоце ў траўні 2020 году Гарыс паспрабавала збалянсаваць сваю пазыцыю. Яна заявіла, што краіна павінна «пераасэнсаваць» грамадзкую бясьпеку, але адкрыта не падтрымала патрабаваньні некаторых дэмакратаў паменшыць фінансаваньне паліцыі.
 
== Сямейнае становішча ==
Радок 51:
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гарыс, Камала}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гарыс, Камала}}
[[Катэгорыя:Палітыкі ЗША]]
[[Катэгорыя:Сэнатары ЗША]]