Людвінова (Вялейскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 51:
'''Людвіно́ва'''<ref name="daviednik">{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Менская вобласьць}}</ref> (таксама сустракаецца — ''Людзвіно́ва, Лідвіно́ва, Зверасаўга́с''<ref name="daviednik"/>) — [[вёска]] ў [[Вялейскі раён|Вялейскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Цэнтар [[Людвіноўскі сельсавет|Людвіноўскага сельсавету]].
 
27 чэрвеня 2013 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі [[Касьцяневічы]] ў вёску [[Людвінова (Вялейскі раён)|Людвінова]]<ref>[http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0059603&p1=1 «О переносе административного центра Людвиновского сельсовета в агрогородок Людвиново». Решение Вилейского районного Совета депутатов от 27 июня 2013 г. № 176]{{Ref-ru}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Вядома, што ў 1794 годзе гэта была вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтку [[Ільля Міхал Агінскі|Ільля Міхала Агінскага]]. На 1897 год тут узгадваецца старожка, што ўваходзіла ў Даўгінаўскую воласьць Вялейскага павету, дзе пражывала 9 жыхароў. На пачатак 20 стагодзьдзя ў фальварку Людвінова налічвалася 3 дзесяціны зямлі.
 
У 1923 годзе гэта фальварак Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету. На 1938 год Людвінова ўзгадваецца, як маёнтак Вінцэнта Козела-Паклеўскага ў Вілейскім павеце Віленскага ваяводзтва, дзе мелася 2 двары і пражывала 14 чалавек. У гэты ж час многія дакумэнты ўзгадваюць пад агульнай назвай Сэрвач 3 паселішчы Сэрвач Вялікая (маёнтак: 5 двароў, 62 жыхары), Сэрвач Малая (пад агульнай назвай: маёнтак 2 двары, 21 жыхар і калоніякалёнія 10 двароў, 52 жыхары) і непасрэдна маёнтак Людвінова.
 
Маёнткі Кастыкі і Людвінова выдзяліліся ззь вялікага спадчыннага маёнтку Сэрвач, пры падзеле якога гаспадыня маёнтку Юлія Козел-Паклеўская вылучыла старэйшаму сыну Юзафу [[Вялікуя Сэрвач|Вялікую Сэрвач]] са спадчынным сядзібным домам і броварам, Вінцэнту толькі пабудаваны фальварак Людвінова з закладзенай у ім фэрмай серабрыстых ліс, а малодшаму Тадэвушу [[Кастыкі]], у якіх быў вадзяны млын.
 
Вінцэнт прывёз у Людвінова на развод паўсотні норак І чарнабурак. Пабудаваў на тэрыторыі свайго маёнткуа фэрму для разьвядзеньня дзікіх зьвяркоў і наняў нямецкага вэтэрынара, які разам ззь вясковымі людзьмі даглядалі лісаў і норак. Неўзабаве на шырокай паляне сярод леса ўсё было забудавана вальерамі, якіх налічвалася каля 300. Вальеры Быў пранумараваны, на побач віселі шыльды з нумарамі і імем гадаванца.
 
У газэце «Slowo» у №201 за 1938 год, пісалі пра лісіную фэрму ў Людвінова: «Гаспадар фэрмы срэбных ліс Вінцэнт Козел-Паклеўскі, закладваючы зьверагадоўлю, марыў, каб кожная кабета ў сьвеце мела ў сваім гардэробе футру зь яго фэрмы». Сама фэрма ў Людвінова паўстала зь невялікага капіталу, але на 1930-я гады была адной з найбуйнейшых фэрмаў такога кшталту. Футра ззь людвіноўскага маёнтку займала 50% усяго рынку футраў тагачаснай Польшча.
 
== Крыніцы ==