Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: +Слушная катэгорыя
W (гутаркі | унёсак)
Радок 11:
17 верасьня 1939 року, дачакаўшыся [[Абарончая вайна 1939 году|разгрому Нямеччынай польскага войска]] ў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]], Савецкі Саюз перайшоў усходнюю мяжу Польшчы на падставе «абароны насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны». У выніку паходу заходняя і ўсходняя часткі беларускай тэрыторыі былі ''[[de facto]]'' аб’яднаныя, а з мэтай фармальнага «ўзьяднаньня» пачалося стварэньне мясцовых саветаў і народных сходаў.
 
1 кастрычніка 1939 году Бюро Цэнтральнага камітэту (ЦК) [[КПСС|Ўсесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў]] (УКП(б)) ухваліла Пастанову «Пытаньні і Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» з 33-х пунктаў. Паводле 1-га пункту, даручалася правесьці Народны сход у [[Беласток]]у з выбраных дэлегатаў з усёй тэрыторыі былых [[Беластоцкае ваяводзтва|Беластоцкага]], [[Віленскае ваяводзтва (1926—1939)|Віленскага]], [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага]] і [[Палескае ваяводзтва|Палескага]] ваяводзтваў. 2 кастрычніка Бюро ЦК УКП(б) зацьвердзіла старшыняў Часовых кіраўніцтваў 4 былых ваяводзтваў. Старшынёй Беластоцкага часовага кіраўніцтва стаў [[Уладзімер Гайсін]], які быў ураджэнцаў [[Гомель|Гомля]]; Віленскага — [[Якаў Жылянін]], які нарадзіўся ў вёсцы [[Гайна (вёска)|Гайна]] Лагойскага раёну; Наваградзкага — [[Пётар Бандарэнка]]; Палескага — [[Пётар Калінін]] родам з хутара [[Альховікі]] Віцебскай вобласьці. 22 кастрычніка 1939 году на выбарах у [[Народных сход Заходняй Беларусі]] абралі 926 дэлегатаў, сярод якіх былі: 563 [[Сяляне|селяніны]] (61 %), 197 работнікаў (21,3 %), 112 [[Інтэлегенцыя|інтэлегентаў]] (12 %), 29 службоўцаў (3 %) і 25 саматужнікаў (2,7 %). Паводле [[Народнасьці|народнасьці]] ў Народным сходзе налічваўся: 621 [[беларус]] (67 %), 128 [[Палякі|палякаў]] (14 %), 72 [[жыды]] (7,8 %), 52 [[украінцы]] (5,6 %), 43 [[расейцы]] (4,6 %) і 10 прадстаўнікоў іншых народнасьцяў (1 %). 28 кастрычніка Народны сход адкрыў найстарэйшы дэлегат [[Сьцяпан Струг]] зь вёскі [[Маісеевічы]] Ваўкавыскага павету, якому было 68 гадоў. Запрошанымі гасьцямі Сходу ў Беластоку былі [[Якуб Колас]] і [[Янка Купала]]. Сход ухваліў 4 дэклярацыі: «Аб дзяржаўнай уладзе», «Аб уваходжаньні Заходняй Беларусі ў склад БССР», «Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель», «Аб нацыяналізацыі [[банк]]аў і буйной прамысловасьці». Народны сход зьвярнуўся да Вярхоўнага Савета СССР з просьбай прыняць Заходнюю Беларусь у склад спачатку СССР, а пасьля Беларускай ССР, каб «тым самым зьяднаць беларускі [[народ]] у адзіную [[Дзяржава|дзяржаву]] і пакласьці канец [[Рыскі падзел|разьяднаньню]] беларускага народа». 30 кастрычніка Паўнамоцная камісія Народнага сходу накіравала дэлегацыю з 66 прадстаўнікоў у Маскву, каб завесьці дакумэнтальны зварот. Таксама на Сходзе зацьвердзілі Рашэньне абвясьціць 17 верасьня Днём вызваленьня працоўных Заходняй Беларусі ад прыгнётку буржуазіі і памешчыкаў. 2 лістапада 1939 году Вярхоўны Савет СССР ухваліў Рашэньне аб прыняцьці Заходняй Беларусі ў склад СССР<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Алена Ляўковіч.|загаловак=«Вялікі беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве»|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20201113/1605284486-rouna-81-god-tamu-abyadnanne-belarusi-bylo-aformlena-yurydychna-cikavyya|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=14 лістапада 2020|нумар=[https://zviazda.by/be/number/223-29337 223 (29337)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/14lis-6_optim_2.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
[[Файл:Administrative division of Belarus (1939-1944).jpg|значак|Адміністрацыйны падзел Беларусі ў 1940 року]]