Аляксандар Віхор: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5:
 
== Сьмерць ==
Віхор быў затрыманы ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ён ішоў на спатканьне да дзяўчыны. Яго кінулі ў аўтазак, але ён пасьпеў даслаць СМС родным. Пасьля зьбіцьця ў аўтазаку яму стала кепска. Як расказаў сьведка: «Ён быў у страшным стрэсе, пацеў, хваляваўся, прасіў увесь час мэдыцынскай дапамогі, на яго ніхто не зьвяртаў увагі. Калі нас везьлі з суду на СІЗА, яму было вельмі блага, ён зноў прасіў пра дапамогу, клікаў маму, тату. Тады міліцыянты, ці хто яны, канвой ці наглядчыкі, пырснулі ў яго пярцовым газам. Нас вывелі, ён застаўся ў аўтазаку адзін. Я толькі чуў, як яны спыталіся: «А з гэтым што рабіць?», і ім адказалі: «Хай здыхае»<ref name="svaboda">[https://www.svaboda.org/a/30786424.html Пад Гомлем разьвітваюцца з Аляксандрам Віхрам, які загінуў пасьля затрыманьня АМАПам], [[Радыё Свабода]], 16-08-2020</ref>.
 
Пазьней хлопца палічылі вар’ятам і адвезьлі ў псыхіатрычную бальніцу. Адтуль яго ў стане клінічнай сьмерці даставілі ў шпіталь, але гэта было запозна — ён памер.