Падскарбі земскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9:
У [[1561]] годзе паўнамоцтвы падскабія літоўскага пашырыліся яшчэ больш у сувязі з уводзінамі новага падатку для абароны Інфлянцкай зямлі. Ён прызначаў паборцаў гэтага падатку. Паборцы перайшлі пад кіраўніцтва падскарбія. Той судзіў іх паводле скаргаў, прызначаў і звальняў, кіраваў і навучаў. Земскі падскарбі мог даваць парады вялікаму князю па вызваленьні ад выплат пабораў ў выпадку беднасьці ці разарэньня вайною. З арыманых грошаў падскарбі аплочваў наёмнае войска, забясьпечваў вялікакняскія і дзяржаўныя патрэбы. Рабіў ён гэта па загаду вялікага князя літоўскага, а ў адсутнасьць таго, пасьля абмеркаваньня з Радаю ВКЛ, але паводле свайго бачаньня.
 
У [[1566]] годзе пры прызначэньні [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]] новага падскарбія земскага [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалая Яна Нарушэвіча]] былі падцьверджаны старыя паўнамоцтвы і нададзеныя новыя. Пасада падскарбія земскага была выключана з ведамства Рады ВКЛ і падначальвалася наўпрост вялікаму князю. Усе старасты, дзяржаўцы, намесьнікі, спраўцы дзяржаўных даходаў, рэвізоры гападарак і мытнікі былі падпарадкаваныя падскарбію. Ён атрымаў права канфіскоўваць землі і асабістую маёмасьць сваіх падначаленых, калі тыя спазьняліся з выдачай даходаў. Высечка дзяржаўных пушчаў была дазволена толькі з асабістага дазволу вялікага князя і падскарбія земскага. У падпарадкаваньне падскарбія земскага быў перададзена мынца. Прызначэньне [[падскарбі дворны|падскарбія дворнага]] праходзіла толькі па парадзе падскарбія земскага.
 
{{Крыніца ВКЛ|[[Аляксандр Груша]]}}