Падскарбі земскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Падскарбі земскі''' (лац.- ''thesaurarius noster'')- кіраўнік [[скарб]]у ў [[ВКЛ]]. Забясьпечваў захаваньне казны, выплочваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыты, назіраў за дзейнасьцю [[мынца]]ў. Пасьля [[Вунія|Вуніі]] [[1569]] году - [[падскарбі вялікі літоўскі]].
 
Напачатку [[падскарбі]] земскі быў толькі захавальнікам скарбу. Выдачы са скарбу ажыцьцяўляў па вусных загадах [[Вялікі князь ВКЛ|вялікага князя]] і [[Рада ВКЛ|Рады ВКЛ]].
 
Дзякуючы вялікаму даверу [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] да літоўскага падскарбія [[Іван Гарнастай|Івана Гарнастая]], з [[1531]] яму былі нададзены некторыя права. Да падскарбія былі таксама падпарадкаваныя адкупшчыкі вялікакняжацкіх прыбыткаў – [[мытнік]]і, [[салянічы]]я, [[васкаўнічы]]я. Пры адсутнасьці караля яму было нададзена права суда над вышэйзгаданымі службовымі асобамі. Выкарыстаньне сродкаў адкупшчыкаў дазвалялася толькі па квітанцыям, падпісаным вялікім князям і падскарбіям земскім.