Высоцак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
→‎Найноўшы час: усё ж не, бо раней перавялі ў Валынскую губэрню
Радок 60:
 
=== Найноўшы час ===
20 лістапада 1917 году абвяшчалася [[Украінская Народная Рэспубліка|Ўкраінская Народная Рэспубліка]] з прэтэнзіяй на [[Пінскі павет]], у тым ліку на Высоцак. 25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Высоцак увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай 1921 году]] мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], сьпярша ў [[Сарненскі павет|Сарненскім]], а з 1 студзеня 1923 году — у [[Столінскі павет|Столінскім павеце]] [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]].
 
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Высоцак у склад [[УССР]]. Статус паселішча панізілі да вёскі.