Безьдзеж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 49:
|Сайт =
}}
'''Бе́зьдзеж'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Берасьцейская вобласьць}} С. 114.</ref> — [[вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], каля [[Спораўскае возера|Спораўскага возера]]. Цэнтар [[Безьдзескі сельсавет|сельсавету]] [[Дарагічынскі раён|Дарагічынскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2010 год — 1058 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад [[Дарагічын]]а, за 130 км ад [[Берасьце|Берасьця]], за 27 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель).
Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад [[Дарагічын]]а, за 130 км ад [[Берасьце|Берасьця]], за 27 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель).
 
Безьдзеж — даўняе [[мястэчка]] [[Пінскі павет|гістарычнай Піншчыны]] (частка [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейшчыны]]), на захадзе [[Палесьсе|Палесься]]. Да нашага часу тут захаваліся [[Царква Сьвятой Тройцы (Безьдзеж)|царква Сьвятой Тройцы]] ў стылі [[барока]] ([[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам|пацярпела ад маскоўскай перабудовы]]), [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Безьдзеж)|касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы]] ў стылі [[клясыцызм]]у і мэмарыяльная калёна ў гонар [[Канстытуцыя 3 траўня|Канстытуцыі 3 траўня]], помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
 
== Назва ==
На думку географа [[Вадзім Жучкевіч|В. Жучкевіча]], тапонім «Безьдзеж» складаецца з каранёвай часкі ''-дзед-'' (''-дзеж-'') і прэфіксу ''без-''<ref name="ktsm">{{Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі}} С. 20.</ref> і, адпаведна, мае выразную этымалёгію («безь дзядоў»).
 
== Гісторыя ==
Радок 68 ⟶ 67:
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795 год) Безьдзеж апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам воласьці ў Кобрынскім павеце, [[Слонімская губэрня|Слонімскай губэрні]] (з 1797 году ў [[Літоўская губэрня|Літоўскай]], з 1801 году ў [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]]). Пад 1806 годам значыцца як [[места]], якое было цэнтрам ключа. У 1818—1820 гадох у Безьдзежы вялося будаваньне касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1825 годзе ў мястэчку адкрылася школа, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]]. Паводле рэвізіі 1857 году, Безьдзеж быў цэнтрам сельскай грамады. На 1886 год у мястэчку быў 121 двор, дзейнічалі 2 царквы, працавалі школа, заезны двор, 2 крамы.
 
За часамі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў 1915 годзе Безьдзеж занялі войскі [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкай імпэрыі]].
У 1915—1918 гадох Безьдзеж займалі нямецкія, у 1919—1920 гадох — польскія войскі.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Безьдзеж абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], у Пінскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Паводле [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы 1921 году]] Безьдзеж апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе стаў цэнтрам гміны Дарагічынскага павету [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]]. У гэты час у мястэчку было 254 двары. У 1930-я гады працавалі паштовая агенцыя, прадпрыемства вырабу мэталу.
 
У 1939 годзе Безьдзеж увайшоў у [[БССР]]. У гэты час тут было 365 двароў, працавалі школа, млын, каапэратыў. 12 кастрычніка 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету Дарагічынскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Безьдзеж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]]. На 1970 год у вёсцы было 479 двароў, працавалі сярэдняя школа, лякарня, аптэка, атэлье.
 
На 1995 год у Безьдзежы было 495 гаспадарак. 17 студзеня 1999 году ў вёсцы адкрыўся музэй народнай творчасьці «Безьдзескі фартушок»<ref>Черкасова В. [http://www.gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=2806 Единственный в мире музей фартуков находится в белорусской деревне] // «[[Салідарнасць]]»,. 29 кастрычніка 2004 г.</ref><ref>Козлович В. [http://www.sb.by/article.php?articleID=40119 Турист, как и лен, любит поклон] // «[[Советская Белоруссия]]». № 232 (22142), 8 сьнежня 2004 г.</ref>. Пры доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песьні і музыкі «Сваякі». У 2000-я гады Безьдзеж атрымаў афіцыйны статус «[[аграгарадок|аграгарадку]]».
 
<gallery widths=150 heights=150 caption="Мястэчка на старых здымках" class="center">
Радок 124 ⟶ 123:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|1=2}}
 
== Літаратура ==