Іван Кубракоў: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі дзяржаўны дзяяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Палітык}} '''Іван Уладзіміравіч Кубракоў''' (нар. {{ДН|5|5|1975}}, в. Маліноўка, ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:33, 29 кастрычніка 2020

Іван Уладзіміравіч Кубракоў (нар. 5 траўня 1975, в. Маліноўка, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць) — генэрал-маёр міліцыі, начальнік галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму (2019-2020). Міністар Ўнутраных спраў з 29 кастрычніка 2020 году

Іван Кубракоў
з 29 кастрычніка 2020
Папярэднік Юры Караеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 траўня 1975(1975-05-05) (48 гадоў)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны мэдаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi»

Жыцьцяпіс

Скончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу МУС і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Службу ў ворганах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 году працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёну Менска, потым — старэйшым участковым інспэктарам аддзела аховы правапарадку і прафіляктыкі ўпраўленьня ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску, які пасьля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Менскага РУУС[1].

У 2015 годзе працаваў намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня — начальнікам ўпраўленьня аховы правапарадку галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2016 годзе працаваў намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.

12 траўня 2017 году прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму[2].

29 чэрвеня 2018 году прысвоена званьне генэрал-маёра міліцыі[3].

28 сакавіка 2019 году прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму[4]

31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[5].

15 кастрычніка ў эфіры АНТ Іван Кубракоў выказваўся аб прымяненьні зброі супраць дэманстрантаў, але назваў гэта «крайняй мерай», «калі ўжо немагчыма выканаць пастаўленую задачу»[6].

29 кастрыніка 2020 году прызначаны Александрам Лукашэнка Міністра Ўнутраных спраў Беларусі[7].

Узнагароды

Цікавыя факты

  • У 2014 годзе ў Барысаве прайшоў матч паміж Беларусьсю і Ўкраінай (0:2), тады затрымалі каля 30 заўзятараў за майкі з Пагоняй ды іншую атрыбутыку, некаторыя заўзятары з Украіны былі асуджаныя на суткі ў Беларусі. Тады Іван Кубракоў заяўляў, што «матч прайшоў спакойна», але з дакорам заўважаў, што Беларускую фэдэрацыю футболу за яго аштрафавалі на 18 тысяч эўра[10].

Крыніцы

  1. ^ Главой столичной милиции назначен Кубраков. Где он работал, и за что омоновцы говорят ему спасибо
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность»
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»
  5. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС, Радыё Свабода
  6. ^ Пачынаў з участковага, кіраваў міліцыяй у Менску падчас пратэстаў у 2017 годзе. Хто такі новы міністар МУС Іван Кубракоў, Радыё Свабода, 29-10-2020
  7. ^ Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне, Радыё Свабода, 29-10-2020
  8. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»
  9. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні»
  10. ^ Пачынаў з участковага, кіраваў міліцыяй у Менску падчас пратэстаў у 2017 годзе. Хто такі новы міністар МУС Іван Кубракоў, Радыё Свабода, 29-10-2020