Усевалад Боеў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎top: год, р. скл. -у
правапіс
 
Радок 1:
'''Усевалад Мікалаевіч Боеў''' (? — {{Памёр|||1954}}) — беларуска-расейскі грамадзка-палітычны дзеяч, [[адвакат]].
 
Напрыканцы 1918 — вясной 1919 году зьяўляўся віцэ-старшынём [[Гарадзенская беларуская губэрнская ўправа|гарадзенскай беларускай губэрнскай управы]]. Адзін з заснавальнікаў у [[Гародня|ГорадняГорадні]] таварыства [[Бацькаўшчына (Горадня)|«Бацькаўшчына»]].
 
Летам 1919 году дэпартаваны палякамі разам з [[Іван Карчынскі|Іванам Карчынскім]] у [[Варшава|Варшаву]] (паводле іншых зьвестак — у [[Кракаў]]). З 1920 году — у [[Летува|Летуве]], займаўся прыватнай адвакацкай дзейнасьцю. Супрацоўнічаў з [[Расейская мова|расейскамоўнай]] газэтай «[[Эхо Литвы]]». У пачатку 1921 году — загадчык аддзела расейскіх спраў пры летувіскім урадзе. Паводле [[Вячаслаў Разумовіч|Вячаслава Разумовіча]], у 1921 — 1922 гадах быў сувязным паміж урадам [[БНР]] і 5-й групай беларускіх антыпольскіх партызанаў.