Юлія Шпілеўская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Кінэматаграфіст |Імя = Юлія Шпілеўская |Імя (арыгінал) = |Фота...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:26, 27 кастрычніка 2020

Шаблён:Цёзкі2 Юлія Аляксандраўна Шпілеўская (17 студзеня 1977, Менск) — беларуская актрорка тэатру і кіно, тэлевядучая. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2020)[1]

Юлія Шпілеўская
Дата нараджэньня 17 студзеня 1977
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 2000 — дасюль
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

Скончыла школу з сярэбраным медалём, паступіла на факультэт псыхалёгіі і замежных моў Беларускага пэдунівэрсытэту. Правучылася два гады і кінула ВНУ. Скончыла ў 2000 годзе тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва музычнага тэатру» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). Акторка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы з 2000 году. Тэлевядучая на канале СТБ, вядучая інфармацыйнай праграмы радыё «Менск».

Пасьля масавых фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня 2020 году ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павал Латушка. 26 жніўня Юлія Шпілеўская разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[2].

Творчасьць

Тэатар

  • "Паўлінка", Я.Купалы; Паўлінка
  • "Чорная панна Нясьвіжа" А.Дударава; Барбара
  • "Ноч на Каляды" паводле М. Гогаля; Кацярына ІІ
  • "Местачковае кабарэ"; Прачка, выканаўца песьні "Сустрэча ў кавярні"
  • "Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча; Тэлімэна
  • "Вэльтмайстар акардэон" М. Мермана; Выканаўца песьні "Аркестру Леаніда Уцёсава"
  • "Дзьве душы" М. Гарэцкага; Данута Абдзіраловіч
  • "Каханьне як мілітарызм" П. Гладзіліна; Ніна
  • "Сон у купальскую ноч" У. Шэксьпіра; Тытанія

Фільмаграфія

  • 2019 — Змеи и лестницы эпізод
  • 2014 — Доброе имя, 9-я сэрыя, эпізод
  • 2013 — Следователь Протасов Ганна Дем'янава, тэлежурналіст
  • 2013 — Инквизитор Фільм №3
  • 2013 — Деточки эпізод
  • 2013 — Вот это любовь! дублёр Карыны
  • 2007 — Шчыт айчыны (Беларусь) эпізод
  • 2005 — Тры талеры (Беларусь) эпізод
  • 2003 — Тартарен из Тараскона мадыстка


Подробнее на Кино-Театр.РУ https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/post/326942/works/

Узнагароды

Уладальніца мэдаля Францыска Скарыны (2013).

Крыніцы

Спасылкі