Рэгбі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 40:
* [[Кубак трох нацыяў]]
* [[Кубак эўрапейскіх нацыяў]]
 
== Беларусь ==
У 1930-я гады ў Беларускім дзяржаўным тэхнікуме фізкультуры сталі праводзіцца гульні ў рэгбі сярод навучэнцаў. У канцы 1980-х гадоў ладзілася першынство БССР па рэгбі. Адначасна існавала звыш 20 дзіцячых сэкцыяў па рэгбі<ref>{{Артыкул|аўтар=Аляксей Захарэвіч.|загаловак=«Хуліганская» гульня|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20180718/1531921180-huliganskaya-gulnya|выданьне=[[Чырвоная зьмена]]|тып=|год=19 ліпеня 2018|нумар=14 (15845)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/19lip-8_optim_0.pdf 4]|issn=}}</ref>. У 2005 годзе [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|паўднёваафрыканскі]] рэгбіст [[Якабус Вандэрбэрг]] сабраў у Менску каманду па рэгбі, якая паўдзельнічала ў міжнародным турніры ў Польшчы. У 2009 годзе [[Аляксандар Данько]] стварыў рэгбійны клюб «[[Вепрукi]]», у тым ліку з удзелам гульцоў каманды Вандэрбэрга, якая распалася пасьля яго вяртаньня на радзіму. У першыя пару гадоў «Вепрукi» ўдзельнічалі ў пяршынствах Украіны і Летувы. У 2012 годзе Данько заснаваў грамадзкае аб'яднаньне «[[Беларуская фэдэрацыя рэгбі]]» («БФР»), якое ўлучыла каманды зь [[Берасьце|Берасьця]], Рэчыцы і [[Горадня|Горадні]]. У 2013 годзе на зьезьдзе ў Швэцыі «БФР» прынялі ў склад [[Эўрапейская асацыяцыя рэгбі|Эўрапейскай асацыяцыі рэгбі]]. На пачатку сьнежня 2013 году «Вепрукi» перамаглі на 2-м першынстве Беларусі па рэгбі, у якім удзельнічалі 4 дружыны. Астатнімі былі «Гномы», «Сьцяпянка 300» i «Вунiя». Галоўным настаўнікам «Вепрукоў» быў [[Аляксей Сініцын]]. У 2014 годзе стварылі [[Зборная Беларусі па рэгбі|зборную Беларусі па рэгбі]] для выступленьня ў 2-м дывізіёне [[Кубак эўрапейскіх нацыяў|Кубку эўрапейскіх нацыяў]] у рэгбі па 7 гульцоў (рэгбі-7) і ў 7-м дывізіёне ў рэгбі-15<ref>{{Артыкул|аўтар=Дарына Запольская.|загаловак=Рэгбі: хуліганы — на полі, джэнтэльмэны — у жыцьці|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131210/1386650290-regbi-huligany-na-poli-dzhentlmeny-u-zhycci|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=10 сьнежня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-232-27597-ot-10122013 232 (27597)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/12/1386650123_5.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==