Шата Руставэлі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, катэгорыя, інтэрвікі
д артаграфія
Радок 16:
== Паэма ==
 
Паэма «Віцязь у тыгравай шкуры» – адзіны твор Руставэлі, які дайшоў да нас, і тое ў позьніх сьпісах; асобныя строфы сустракаюцца ў рукапісах 14 і 15 стст., два чатырохрадкоўі – на сьценах кляштара Вані ў Паўднёвай Грузіі, але поўныя спісысьпісы ёсьць толькі з 16–17 стст., а першы датаваны рукапіс – 1646.
 
У цяперашні час маецца каля 150 сьпісаў, і ва ўсіх – мноства скажэньняў, выпраўленьняў, занесеных перапісчыкамі, уставак і г.д. Спрэчным ё і тлумачэньне загалоўка паэмы. Назоў драпежніка, шкура якога накінутая на плечы героя, раней у грузінскай азначала «барса», пазьней – як «барса», гэтак і «тыгра». Паколькі ў паэме дзеяньне адбываецца ва ўмоўным усходнім асяроддзі і ў ёй згадваюцца і іншыя жывёлы і птушкі, што не сустракаюцца ў фаўне Грузіі, зразумелае і рознае разуменьне назову, якое адбілася ў перакладах паэмы на розныя мовы.