Астрагляды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 53:
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Найранейшая згадка пра Астрагляды (арыгінальная назва — Астраглядавічы) датавана 3 днём чэрвеня 1504 году, калі кароль польскі і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] сваім прывілеем, вылучыўшы іх і [[Хвойнікі]] з усімі прылегласьцямі з Брагінскай воласьці, падараваў на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану [[Сямёну Хведаравічу Палазовічу]] («''Полазу Русаку, слаўнаму казаку''», як назваў яго польскі храніст XVI ст. [[Марцін Бельскі]]<ref>Kronika Marcina Bielskiego. T. II (Księga IV, V). /Wydanie Józefa Turowskiego. — Sanok, 1856. S. 950</ref>. Вядомая яна з польскамоўнага вопісу архіву князёў Шуйскіх са збору «Archiwum Prozorów i Jelskich», што захоўваецца ў фондах Галоўнага архіву старых актаў у Варшаве<ref>Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sign. 1. S. 3, 200</ref>.
 
Радок 64:
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у тым ліку Астраглядавічы) было далучана да [[Карона Каралеўства Польскага|Кароны Польскай]]<ref>Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)</ref>.
 
=== Каралеўства Польскае ў Рэчы Паспалітай ===
У 1570 – 1590-я гады добра Астраглядавічы пана Шчаснага Харлінскага шматразова згаданыя ў судовых справах з-за нанесеных ім брагінскімі падданымі князёў Вішнявецкіх маёмасных стратаў, з-за ўчыненага гвалту над людзьмі. 25 сакавіка 1579 года кароль [[Стэфан Баторы]] нават даслаў ліст княгіні-удаве Аляксандравай Вішнявецкай, у якім загадаў, каб яе людзі не ўдзіраліся ў дзедзічныя грунты астраглядавіцкія пана Ш. Харлінскага<ref>AGAD. APiJ. Sign. 1. S. 5—15</ref>. У датаваным 13 днём сакавіка месяца 1581 г. дакумэнце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзьмітры Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе разьмежаваньня добраў Астраглядавічаў, [[Плоскае (Хвойніцкі раён)|Плоскага]], [[Варацец|Варатца]] пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаньнямі князя Міхаіла Вішнявецкага, кашталяна брацлаўскага, местам Брагін, сёламі Глухавічы, [[Губарэвічы|Губаровічы]], [[Бабчын|Бабчын]]<ref>Руська (Волинська) метрика [Текст] : регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302</ref>. У 1598 году сойм прызначыў Ш. Харлінскага адным з камісараў у справе разьмежаваньня ''ziemie Kiiowskiey'' Кароны і [[Мазырскі павет|Мазырскага павету]] ВКЛ<ref>Constitucię seymu walnego Koronnego Warszawskiego, MDXCVIII. — W Krakowie, w Architypografiiey Króla Ie<sup><small>o</small></sup> M. y Kościelney, Lazarzowey, MDXCVIII. S. 20; Volumina Legum. S. 372</ref>. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводзтва, у дакумэнце ад 22 чэрвеня 1600 году засьведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як разьмежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі [[Мікулічы (Гомельская вобласьць)|Мікулічы]], Веляцін, Лісьцьвін, а таксама яго [[Багушы (Гомельская вобласьць)|Багушэвічаў (Багушоў)]], Плоскага, Паселічаў, Хвойнікаў, [[Навасёлкі (Хвойніцкі раён)|Навасёлак]] з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, [[Бабчын|Бабчынам]], з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваньнем старых памежных знакаў<ref>Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57</ref>.
 
Радок 85:
13 ліпеня 1791 г. варшаўская «Gazeta narodowa i obca» зьмясьціла паведамленьне пра тое, як 12 чэрвеня патрыёты Рэчы Паспалітай, госьці Караля і Людзьвікі Прозараў з Мазырскага, Оўруцкага і Рэчыцкага паветаў бралі ўдзел у сьвяточнай імшы з нагоды прыняцьця [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Канстытуцыі 3 траўня]], пакліканай умацаваць і выратаваць гаротную Айчыну. Урачыстасьць адбылася ў Астраглядаўскім парафіяльным касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Казань, прымеркаваную да падзеі, прамовіў ксёндз-пробашч Францішак Глінскі. Па яе заканчэньні ўсе прысутныя, пад няспынныя гарматныя салюты, прасьпявалі гімн Te Deum laudamus (Цябе, Бога, услаўляем) <ref>Gazeta narodowa y obca. № LVI. 13 lipca 1791; гл.: [http://hojniki.ucoz.ru/index/1791/0-363 Хойнікшчына]</ref>.
 
=== Расейская імпэрыя ===
Пасьля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793) Астраглядавічы — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага [[Рэчыцкі павет (Расейская імпэрыя)|Рэчыцкага павету]] [[Чарнігаўская губэрня|Чарнігаўскай]], потым Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]<ref>Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182</ref>. У рэвізіі 1795 г. запісана, што Астраглядавічы Людзьвікі з Шуйскіх Прозар былі здадзены ў “арэндную пасэсію” Яну, сыну Уладзіслава, Ястшэмбскаму (Ястржэмбскаму) тэрмінам на 3 гады (з 02.04.1794 да 02.04.1797) за 1 833 дукаты і 6 злотых польскіх<ref>НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 208; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск, 2018. С. 71</ref>.
 
=== Найноўшы час ===
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспубліцы]]. У адказ на гэта, 9 сакавіка [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматай]] тэрыторыя абвешчана часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Астрагляды ў складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»<ref>Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85</ref>.