Вікінг (цягнік): розьніца паміж вэрсіямі

камбінаваны цягнік, які з 2003 году праходзіць празь Беларусь ад Ільлічэўску да Клайпеды
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:24, 18 кастрычніка 2020

«Ві́кінг» — камбінаваны цягнік, які з 6 лютага 2003 году праходзіць празь Беларусь ад украінскага порта Ільлічэўск (Адэская вобласьць) да Клайпедзкага порта ў Летуве[1].

«Вікінг»
Прывадлякаматыў
Пэрыядад 6 лютага 2003 году
Сфэра прымяненьнягрузаперавозкі
Інфраструктурачыгунка

На 2020 год удзельнікамі грузаперавозак цягніком былі чыгункі 6 краінаў Эўропы і 2 краінаў Азіі: Беларуская чыгунка, «Летувіская чыгунка», «Украінская чыгунка», «Грузаперавозкі Баўгарскай дзяржаўнай чыгункі», «Чыгунка Малдовы», «Грузы Румынскай чыгункі», «Грузінская чыгунка» і «Азэрбайджанская чыгунка»[2]. Адпаведна зь Ільлічэўска плаваў марскі паром у баўгарскую Варну, грузінскія Батумі і Поці, а таксама турэцкія Самсун і Стамбул[3]. Цягнік «Вікінг» мог перавозіць 8 відаў кантэйнэраў: 3-тонны (2400 кг і 5 кубамэтраў); 5-тонны (3800 кг і 10,4 кубамэтры); 20-футавы звычайны (21,8 тоны і 33,1 кубамэтры), узмоцнены (28,18 тоны і 32,6 кубамэтры) і адкрыты (21,6 тоны і 32,1 кубамэтры); 40-футавы звычайны (26 780 кг і 67,6 кубамэтры), павышанай ёмістасьці (26 510 кг і 75,4 кубамэтры) і адкрыты (26 630 кг і 66,2 кубамэтры)[4].

Станцыі

На 2020 год для цягніка «Вікінг» адчынілі 53 чыгуначныя станцыі ў 5 краінах:

Беларусь

На 2020 год дастаўка цягніком «Вікінг» з Калядзічаў (Менскі раён) у Ільлічэўск каштавала ад 550 $ за 20-футавы гружоны кантэйнэр да 905 $ за 45-футавы[6]. Апэратарам цягніка ў Беларусі выступаў «Белінтэртранс - транспартна-лягістычны цэнтар» («БТЛЦ»)[7].

Мінуўшчына

6 лютага 2003 году ў Адэсе (Украіна) сфармавалі першы камбінаваны цягнік «Вікінг», які прайшоў празь Беларусь у Летуву. Чыгуначны шлях злучыў марскія кантэйнэрныя лініі Балтыйскага і Чорнага мора. У склад цягніка ўлучылі плятформы з буйнагабарытнымі кантэйнэрамі. У 2012 годзе да праекту «Вікінг» далучылася Баўгарыя, а ў 2013-м — Малдова[8]. У 2014 годзе дадалася Румынія, у 2015-м — Грузія, а ў 2016-м — Азэрбайджан.

Крыніцы

  1. ^ Аб праекце (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  2. ^ Супольнікі (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  3. ^ Марская дзялянка (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  4. ^ Віды кантэйнэраў (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  5. ^ Маршрут-расклад (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  6. ^ Стаўкі (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  7. ^ Апэратары (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  8. ^ Нэлі Зігуля. Інтэрнацыянальны «Вікінг» // Зьвязда : газэта. — 10 сьнежня 2013. — № 232 (27597). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі