Нямецка-савецкая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява Image:Armia_Czerwona,Wehrmacht_23.09.1939_wspólna_parada.jpg замененая на Image:Armia_Czerwona,_Wehrmacht_22.09.1939_wspólna_parada.jpg карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: file renamed, redirect linked f
д →‎Беларусь: выпраўленьне спасылак
Радок 101:
 
=== Беларусь ===
У выніку закону аб савецка-польскай граніцы 10 жніўня 1945 году ад Беларускай ССР да Польшчы адышла амаль уся [[Беластоцкая вобласьць]] (17 раёнаў), да таго ж 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Месты [[Аўгустоў]], [[Беласток]], [[Бельск Падляскі|Бельск]], [[Гайнаўка]], [[Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)|Дарагічын]], [[Ломжа]] і іншыя сталі польскімі. Узамен БССР атрымала толькі 15 вёсак на былой польскай тэрыторыі<ref name="Studzinskaja"/>.
 
На тэрыторыі Беларусі ў выніку пажараў ад ваенных дзеяньняў пацярпела 209 гарадоў. Было разбурана і спалена каля 9200 вёсак (628 — з жыхарамі), прытым некаторыя зь іх — напрыклад, вёску [[Лаўжы]] на [[Ашмянскі павет|гістарычнай Ашмяншчыне]] — разам з жанчынамі і дзецьмі ў лютым 1945 году спалілі савецкія карнікі з [[НКВД]] ужо па адыходзе фронту на захад<ref>Комягина О. [https://news.tut.by/culture/673291.html «Деревни не было. Всюду трупы». 75 лет назад войска НКВД сожгли маленькие Лавжи на окраине Беларуси], [[TUT.BY]], 24.02.2020 г.</ref>. Перасталі працаваць 10 338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі. У выніку [[Рэйкавая вайна|Рэйкавай вайны]] партызаны зьнішчылі амаль усе чыгуначныя шляхі.