Хвойнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Chvojniki, RynakUniebaŭziaćcia. Хвойнікі, РынакУнебаўзяцьця (1858).jpg|значак|Праект касьцёла, 1858 г.]]
Найранейшая згадка пра Хвойнікі (у арыгінале, мусіць, — ''Хвоиники'') датавана 3 днём месяца чэрвеня 1504 года, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] сваім прывілеем, вылучыўшы іх і [[Астрагляды|Астраглядавічы]] з усімі прылегласьцямі з Брагінскай воласьці, падараваў на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану [[Сямёну Хведаравічу Палазовічу]] («Полазу Русаку, слаўнаму казаку», як назваў яго польскі храніст XVI ст. [[Марцін Бельскі]]<ref>Kronika Marcina Bielskiego. T. II (Księga IV, V). /Wydanie Józefa Turowskiego. — Sanok, 1856. S. 950.</ref>{{Заўвага|Пра С. Палазовіча гл.: Черкас Б. Прикордонний намісник Семен Полозович. // Український історичний збірник : наук. пр. асп. та молодих вчених. — Київ, 2004. Вип. 7. С. 95 — 105}}). Вядомая яна, як самы даўні дакумэнт (przywiley ruski) з польскамоўнага вопісу архіва князёў Шуйскіх з збору «Archiwum Prozorów i Jelskich», што захоўваецца ў фондах [[Галоўны архіў старых актаў у Варшаве|Галоўнага архіву старых актаў у Варшаве]]. А абмежаваньне Брагінскай воласьці (альбо «hrabstwa» ў кнізе Мазырскага гродзкага суда 1776 году) ад 7 сакавіка 1512 году, якое выконвалася на загад караля і вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васільевіча Збараскага, было адначасова і размежаваньнем яе з маёнткам Хвойнікі — добрамі пана Сямёна Палазовіча<ref>Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie (далей: AGAD). Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sign. 1. S. 3, 4, 200</ref>. Мяжа тады прайшла на поўдзень ад Хвойнікаў, а менавіта ад астравоў Дронькі і Кажушкі паўз угодзьдзі брагінскага сяла Лісьцьвін у кірунку сяла, таксама брагінскага, Дамамірка. Астраглядавічы з навакольлямі апынуліся ўнутры яе, што выклікала пярэчаньні з боку пана Хведара (у тэксце: Хвядоса) Палазовіча, бацькі ўладальніка<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049—1050 адв.</ref>.