Міхал Кахановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне спасылкі
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
дапаўненьне крыніца
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 50:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Вялікія Лукі (Берасьцейская вобласьць)|Вялікія Лукі]] [[Наваградзкі павет|Наваградзкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]], цяпер [[Баранавіцкі раён]]. У 1910 годзе скончыў [[Харкаўскі ўнівэрсытэт]]. Да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] выкладаў гісторыю ў расейскіх гімназіях [[Вільня|Вільні]], зьяўляўся сапраўдным сябрам Паўночна-Заходняга аддзелу [[Расейскае Імпэратарскае геаграфічнае таварыства|Расейскага Імпэратарскага геаграфічнага таварыства]]. Зь лета 1915 году жыў у [[Магілёў|Магілёве]], працаваў выкладчыкам Магілёўскай рэальнай вучэльні. Пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году]] — старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт (Магілёў)|Беларускага нацыянальнага камітэту]] ў Магілёве, адзін зь лідэраў тамтэйшага беларускага руху. У 1917 годзе рэдактар газэты «[[Могилевские известия]]».<ref>{{Кніга|аўтар =[[Аляксандар Агееў]], [[Ігар Пушкін]].|частка = |загаловак =Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918 гг.) : да 100-годдзя стварэння Магілёўскага Беларускага Камітэта і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =[[Магілёў]] |выдавецтва =Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. А. Куляшова|год = |том =2017|старонкі = |старонак =288 |сэрыя = |isbn =978-985-568-270-8|наклад =200 }}</ref> Улетку 1918 году выехаў у Вільню; з 1919 году кіраўнік школьнага аддзелу Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. У 1919—1922 гадах першы дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «[[Беларуская крыніца|Беларускай крыніцы]]», «[[Беларускае жыцьцё (1919)|Беларускім жыцьці]]», «[[Беларускія ведамасьці (газэта)|Беларускіх ведамасьцях]]» і іншых. Аўтар успамінаў пра [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]] (апублікаваныя ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі сьмерці яго», 1920). У лістападзе 1922 годзе абраны дэпутатам ў [[Сойм]] [[Польшча|Польшчы]], сябра Беларускага пасольскага клюбу. Прытрымліваўся прынцыпу беспартыйнасьці. У 1925 годзе пераяжджае ў [[БССР]]. Працаваў у рэдакцыях газэт «[[Савецкая Беларусь]]» і часопісу «[[Савецкае будаўніцтва]]»; у выдавецтвах; займаўся перакладамі. Арыштаваны [[ГПУ]] БССР 11 жніўня 1933 году па [[справа Беларускага нацыянальнага цэнтру|справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру»]]. 9 студзеня 1934 году прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў [[НКВД]] [[Менск]]у. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году.
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
Радок 59:
* Магілёўцы і незалежнасьць (мае ўспаміны) // Газэта «[[Наша думка]]», Вільня, 25 сакавіка 1921 №12 (Спадчына 6/1997)
* Здрада ў Вільні: (Да 10-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі) // Асьвета. 1929, №4.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==