Язэп Гладкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
{{асоба}}
[[Файл:Jazep Hładki. Lemantar. Tytulny arkuš..jpg|thumb|Тытульны аркуш ''Лемантара'' Язэпа Гладкага]]
'''Язэп Гладкі''' (псэўд. ''Адам Варлыга''; [[4 кастрычніка]] [[1890]], в. Міхалкавічы, [[Лагойскі раён]] — [[28 ліпеня]] [[1972]], [[Нью-Ёрк]]) — беларускі этнограф, мовазнаўца, лексыкограф і пэдагог<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=482 Беларуская лексыкаграфія за мяжoй]</ref>, удзельнік [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|першага ўсебеларускуга зьезду]].
 
== Жыцьцяпіс ==
У 1912 годзе мабілізаваны ў царскае войска. Па заканчэньні фэльчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяньнях часоў Першай сусьветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Браў удзел у [[Першы зьезд беларускіх вайскоўцаў|Першым зьедзе беларускіх вайскоўцаў]] і [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Першым Усебеларускім кангрэсе]].
 
Ад 1921 году актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне, дзе настаўнічаў да 1930 году, калі быў звольнены з працы. Каб пазьбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў [[Менск]], дзе ў 1936 году. скончыў Вышэйшы пэдагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай пэдагогікі пры Наркамаце асьветы.
 
У 1941 годзе вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, аднак, у 1943 годзе, ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Менск, дзе працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў.
 
Ад 1944 году — у Нямеччыне. У лягерах DP настаўнічаў ды займаўся выданьнем падручнікаў (выдаў каля 10 кніг), для чаго на ўласныя грошы заклаў выдавецтва “Заранка”. Пазьней перабраўся ў ЗША, дзе працягваў выдавецкую дзейнасьць, аднавіўшы выдавецтва “Заранка”. У 1950-х гг. выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку. Аўтар прац “Прыказкі Лагойшчыны” (Нью-Ёрк — Мюнхен, 1966), “Краёвы слоўнік Лагойшчыны” (Нью-Ёрк, 1970), успамінаў “Чутае — бачанае — перажытае” (“Запісы БІНіМ” № 40, 2018).
 
Яго лексыкаграфічная праца «Краёвы слoўнік Лагoйшчыны» займае значнае месца ў беларускай лексыкаграфіі й ахoплівае самыя разнастайныя тэматычныя групы лексыкі дыялект­нае мoвы Лагoйскага рэгіёну.