Крыніцазнаўства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Радок 26:
Толькі з пачатку [[1960-я|1960-х]] актывізуюцца дасьледаваньні па крыніцазнаўстве гісторыі Беларусі. [[Мікалай Улашчык]], які працаваў у Маскве, дасьледаваў крыніцы па гісторыі Беларусі 19 стагодзьдзя. Асноўныя дасягненьні Ўлашчыка былі зьвязаныя з вывучэньнем і выданьнем беларуска-літоўскіх летапісаў. Дасьледаваньнем беларуска-літоўскіх летапісаў займаецца таксама Вячаслаў Чамэрыцкі, які распрацаваў класыфікацыю ўсіх летапісаў па летапісных зборах. П.Г. Казлоўскі і З.Ю. Капыскі дасьледавалі гаспадарчыя апісаньні, рэестры і іншыя справаводныя дакумэнты гаспадарак. Мэмуарныя крыніцы па гісторыі Беларусі дасьледаваліся А.Ф. Коршунавым. [[Валянцін Грыцкевіч]] і [[Адам Мальдзіс]] вывучалі занатоўкі падарожнікаў, якія праяжджалі праз тэрыторыю Беларусі.
 
З канца [[1970-я|1970-х]] у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]] ствараецца спэцыяльны курс па крыніцазнаўстве гісторыі БССР. Новая хваля цікавасьці да крыніцазнаўства гісторыі Беларусі пачалася ў другой палове [[1980-я|1980-х]] — пачатку [[1990-я|1990-х]], калі была створаная катэдра крыніцазнаўства і музэязнаўства на гістарычным факультэце БДУ, аддзел спэцыяльных гістарычных навук у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Зьявіліся новыя працы, прысьвечаныя заканадаўчым крыніцам па гісторыі Беларусі, кнігам Літоўскай Мэтрыкі, беларуска-літоўскім летапісам, літаратурным творам. Выйшлі першыя навучальныя дапаможнікі [[Сьвятлана Марозава|Сьвятланы Марозавай]], прысьвечанае пісьмовым крыніцам па гісторыі Беларусі да 18 стагодзьдзя, і [[Сяргей Ходзін|Сяргея Ходзіна]], які распачаў гісторыка-генэтычнае і кампаратыўнае вывучэньне крыніц па гісторыі Беларусі. На катэдры працуюць таксама [[УладзімірУладзімер Сідарцоў]], [[Сяргей Каун]], [[Вячаслаў Насевіч]], [[Вольга Шутава]], [[Міхаіл Шумейка]] і іншыя. З 30 чэрвеня 2001 году на новаўтвораную катэдру этналёгіі, музэялёгіі і гісторыі мастацтва перайшлі супрацоўнікі катэдры крыніцазнаўства па кірунку музэязнаўства. Цяпер існуе адзіная катэдра крыніцазнаўства пад кіраўніцтвам [[Сяргей Ходзін|Сяргея Ходзіна]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==