Мітэнвальд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 57:
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў 1946—1951 гг. у мястэчку знаходзіўся [[лягэр для перамешчаных асобаў]]. Лягер ДП (''displaced persons'' — перамешчаныя асобы ) месьціўся над невялікім возерам [[Лютэнзэ]] (Lüttensee) у двухпавярховых казармавых будынках. Пераважаі там расейцы, але меліся ўкраінцыі і беларусы.
 
У лягеры ў 1947 годзе былі заснаваны беларускі садок<ref>[http://web.archive.org/web/20100915214224/http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=542 Беларуская нацыянальная школа на эміграцыі] [[Анфіса Ляднёва]], Бібліятэка Бацькаўшчыны</ref> і пачатковая школа. Выдаваўя часопіс беларускай моладзі „Вясна”<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/mova/barszczeuskaja/38.htm Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы] [[Ніна Баршчэўская]], Камунікат</ref>.
 
Дзяцей у садку было 13, у тым ліку 5 хлапцоў і 8 дзяўчат у веку ад 3-х да 6-ці гадоў. Праграма навучаньня: вершы, казкі, песьні, рухомыя гульні, малюнкі, вырэзваньне з паперы розных фігураў і арнамэнтаў, ляпленьне з плястыліны. Настаўніцаю ў садку была сп-ня [[Ганна Стома]]. У пачатковай беларускай школе працавала 4 клясы, дзе ў 1947/1948 навучалася 20 дзяцей, а ў 1948/1949 — 24 дзіцёнкі. Настаўнікамі ў школе працавалі сп. [[Анатолі Валюшка]], [[Сымон Шаўцоў]]. Вучні старэйшых клясаў належалі да [[Беларускі скаўтынг|Беларускага скаўтынгу]]<ref>[http://web.archive.org/web/20100915215803/http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=129 МАТэРЫЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ Ў 1939—1951 гадох] ДП-лягер Мітэнвальд, Алесь Вініцкі - Бібліятэка Бацькаўшчыны</ref>.