Прозьвішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 17:
Узьнікненьне прозьвішчаў у сучасным разуменьні адбылося позна, і было зьвязана, відавочна, з пашырэньнем эканамічных сувязяў і неабходнасьцю рэгуляваньня інстытуту спадкаемства. Відавочна, што ўпершыню яны зьявіліся ў эканамічна разьвітых абласьцях Паўночнай Італіі ў X—XI стагодзьдзях<ref>Dauzat A. Les noms de famille de France. 1949. P. 40.</ref>.
 
У далейшым працэс актыўнага станаўленьня прозьвішчаў пачаўся і на паўднёвым усходзе [[Францыя|Францыі]], у [[П’емонт|П’емонце]] і паступова ахапіў усю Францыю. У [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] працэс станаўленьня прозьвішчаў пачаўся пасьля яе заваяваньня нарманамі ў 1066 і скончыўся да XV стагодзьдзя, хоць вау [[Ўэйлз]]е і [[Шатляндыя|Шатляндыі]] фармаваньне прозьвішчаў ішло і ў 18 стагодзьдзі<ref>Reyney P.H. The Origin of English Surnames. 1967.</ref>. Падобная сытуацыя склалася і на тэрыторыі [[Нямеччына|Нямеччыны]], дзе фармаваньне прозьвішчаў нямецкіх сялянаў ішло яшчэ й у XIX стагодзьдзі. На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў прозьвішчы дасягнулі [[Данія|Даніі]]. У 1526 годзе кароль загадаў усёй дацкай шляхце абзавесьціся прозьвішчамі. З Даніі і Нямеччыны прозьвішча перайшлі да швэдаў.
 
== Узьнікненьне беларускіх прозьвішчаў ==