Жанна Дапкюнас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
вікіфікацыя, удакладненьне
Радок 8:
|род дзейнасьці = літаратуразнаўца, арганізатар музэйнай справы
|дата нараджэньня = {{Нарадзілася|8|3|1941|1}}
|месца нараджэньня = [[Беласток]]
|бацька = Казімер Касьпяровіч
|маці = [[Ядвіга Раманоўская]]
Радок 18:
|commons =
}}
'''Жанна Казімераўна Дапкюнас''' (нарадзіласянар. 8 сакавіка 1941 году ў, [[Беласток]]у, ([[ПольшчаБССР]]))  — беларускі літаратуразнаўца і арганізатар музэйнай справы; унучатая пляменьніца [[Янка Купала|Янкі Купалы]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.belartunion.by/sekcii/skulptura/7-3-2.html|загаловак = Склад конкурснай камісіі па правядзенню конкурса на стварэнне эскізнага праекту помніка Я. Купалу і Я. Коласу ў г. Варшаве|фармат = |назва праекту = |выдавец = |дата = 4 кастрычніка 2011 |мова = |камэнтар =}}</ref>.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзілася ў сям’і служачых. Маці  — [[Ядвіга Раманоўская]]  — пляменьніца [[Янка Купала|Янкі Купалы]].
 
Скончыла [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] па спэцыяльнасьці «[[беларуская мова]] і літаратура» (1963).
 
З 1963 па 2005 год працавала ў [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурным музэі Янкі Купалы]]. Прайшла ўсе прыступкі прафэсійнай кар’еры ад навуковога супрацоўніка да кіраўніка музэю. Займала пасады загадчыка навукова-экспазыцыйнага аддзела і вучонага сакратара музэю. У 1980—1986 гадах  — намесьнік дырэктара музэю.
 
З 1986 па 2002 год  — дырэктар [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэю Янкі Купалы]]. Заснавальнік (1995) і нязьменны намесьнік старшыні [[Міжнародны фонд Янкі Купалы|Міжнароднага фонду Янкі Купалы]].
 
== Творчы і дасьледчыцкі шлях ==
Ініцыятар і арганізатар стварэньня ляндшафтнага заказьніка «Купалаўскі» ([[Лагойскі раён|Лагойскі]] і [[Менскі раён]]ы, 2000), філіялаў [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы|Літаратурнага музэю Янкі Купалы]] ў Акопах ([[Лагойскі раён]], 1992) і [[Яхімоўшчына (Менская вобласьць)|Яхімоўшчыне]] ([[Маладэчанскі раён]], 2001).
[[Файл:Ж.Дапкюнас у Вязынцы.jpg|міні|зьлева|250пкс|На ўрачыстасьцях з нагоды 90-й гадавіны з дню нараджэньня Я.Купалы разам са старшынём Савета Міністраў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] [[Ціхан Кісялёў|Ц.Кісялёвым]] (зьлева на першым плане) і другім сакратаром ЦК КПБ [[Аляксандар Аксёнаў|А.Аксёнавым]] (у цэнтры), [[Вязынка (Маладэчанскі раён)|Вязынка]], ліпень 1972 году]]
Кіравала творчай групай па стварэньні галоўнай экспазыцыі музэю (1976), экспазыцыяў у філіялах музэю ў [[Вязынка (Маладэчанскі раён)|Вязынцы]] (1972) і [[Ляўкі (Віцебская вобласьць)|Ляўках]] (1977), музэю-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах ([[Татарстан]], 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою [[Арэса]]й» у калгасе «Чырвоная зьмена» ([[Любанскі раён]]) (1980).
 
З 1995 году  — арганізатар міжнародных навуковых канфэрэнцый па творчасьці Янкі Купалы  — [[Купалаўскія чытаньні|Міжнародных купалаўскіх чытаньняў]]. Ініцыятар супрацоўніцтва музэю з профільнымі ўстановамі [[Расея|Расеі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Украіна|Украіны]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Чэхія|Чэхіі]] і іншых краінаў. Зьяўлялася нацыянальным каардынатарам ад Беларусі міжнароднага праекту «[[Літаратурны экспрэс Эўропа 2000]]»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.vminsk.by/news/30/16922/| загаловак = Насустрач новаму тысячагодзьдзю – пад стук колаў| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата = 5 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыцьцёвы шлях і творчасьць Янкі Купалы, навукова-папулярнага кінафільма «[[Янка Купала]]» («[[Беларусьфільм]]», 1974), радыёперадачаў пра Я. Купалу, буклета «[[Ляўкі (Віцебская вобласьць)|Ляўкі]]. Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік» (1981). Складальнік і аўтар камэнтараў да зборніка Я. Купалы «Публіцыстыка» (1972, разам з Т. Тарасавай), трэцяга тома збору твораў [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ў трох тамах (1982). Сябра рэдакцыйнай калегіі поўнага збору твораў [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ў дзевяці тамах (1995—2003).
Радок 40:
Укладальнік кнігі «Я. Купала. [[Санэт]]ы» (2002, разам з [[Вячаслаў Рагойша|В. Рагойшам]]), буклетаў і альбомаў «Сьвятло Купалава Дому» (1998), «Па Купалаўскіх мясьцінах» (2002, 2006), «Купалаўскія мясьціны на Маладзечаншчыне. [[Яхімоўшчына (Менская вобласьць)|Яхімоўшчына]]» (2004). Удзельнічала ў складаньні «Бібліяграфіі твораў [[Янка Купала|Янкі Купалы]]» (ч. 3, 1972) і бібліяграфіі «[[Янка Купала]] ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаўстве» (1980).
 
У складзе рэдакцыйнай калегіі рэдагавала запісы I-VIII—VII [[Купалаўскія чытаньні|Міжнародных купалаўскіх чытаньняў]] (1995—2004), каталёг «[[Янка Купала]] ў [[выяўленчае мастацтва|выяўленчым мастацтве]], 1882—2002» (2003). Аўтар шэрагу артыкулаў у энцыкляпедычным даведніку «[[Янка Купала]]» (1986). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010).
 
== Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды ==
Радок 51:
 
== Літаратура ==
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І.  П.  Шамякін (гал. рэд.) і інш.  — Мн., БелСЭ, 1986.  — 727  с, 26 л. іл.; Артыкул «Дапкюнас Жанна»  — С. 185.
* Захавальніца шляхетнага духу Беларусі: Жанна Дапкюнас і [[Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы]] // Роднае слова.  — 2006.  — №3.  — С. 102—104.
* [[Вячаслаў Рагойша|Рагойша В. П.]] Мой трыглаў: Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.  — Мн., Кнігазбор, 2012.  — 340  с.; Артыкул «Гаспадыня Дома Купалы Жанна Казіміраўна Каспяровіч—Дапкюнас»  — С. 144—149.
* Пра сэрца музея і яго душу. Любімы экспанат унучатай пляменніцы Песняра [http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7645 (4)] / Кастусь Антановіч // Культура.  — 2012, 7 ліпеня.  — С.6.
 
== Вонкавыя спасылкі ==