Льюіс Льяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікілінкі, артаграфія
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 28:
'''Льюіс Льяк і Грандэ''' ({{Мова-ca|Lluís Llach i Grande}}, вымаўляецца {{IPA|ʎuˈiz ˈʎak}}; нарадзіўся 7 траўня 1948, [[Жырона]], [[Гішпанія]]) — [[Каталёнцы|каталёнскі]] кампазытар і выканаўца песьняў.
 
Адзін з галоўных прадстаўнікоў ''[[ноба кансо]]'' ({{Мова-be|новы сьпеў|скарочана}}) — руху музыкаў і сьпевакоў, што адрыналі дыктатуру [[Франсіска Франка|Франка]], змагаючыся зь ёю мовай песьняў у той час, калі іншыя формы пратэсту каталёнцаў былі забароненыя. Ягоная знакамітая песьня «[[L’Estaca]]» аб прагнілым слупе, які вось-вось абрынецца, стала алюзіяй на [[Франкісцкая Гішпанія|правячы рэжым]]. Песьня была перакладзена на шэраг моваў. У 1978 годзе [[Яцэк Качмарскі]] напісаў тэкст на польскай мове «Mury». [[Андрэй Хадановіч]] напісаў беларускі тэкст песьні «[[Разбуры турмы муры|Муры]]»<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/24967296.html Разбуры турмы муры: выйшла анталёгія перакладаў Андрэя Хадановіча]. Дата доступу: 12.03.2016</ref>. Песьню «Муры» выконвае як сам А. Хадановіч, так і [[Зьміцер Вайцюшкевіч]]. Як і шматлікім іншым сьпевакам, літаратарам і палітычна актыўным творцам, Льяку давялося пакінуць Гішпанію і жыць у добраахвотнай ссылцы ў Парыжы.
 
Першыя творы Льюіса Льяка вымагалі аранжыраваньня, у чым дапамагалі, напрыклад, Манэль Камп ці Карлес Касэс; пазьней Льяк заняўся больш складаным гарманічным і мэлядычным пісаньнем. На гітары ён вучыўся іграць самастойна і валодае толькі найпрасьцейшымі акордамі; а ў фортэпіяннай музыцы паказаў добрае валоданьне эўрапейскай музычнай традыцыяй ад [[Франц Шубэрт|Шубэрта]] да [[Рэйнальда Ан|Ана]] з элемэнтамі [[Эрык Саці|Саці]] і мясцовых эпігонаў кшталту [[Фэдэрыка Мампу|Мампу]] і [[Мануэль Блянкафор|Блянкафора]]. Сваімі натхняльнікамі ў сьпевах Льяк называў [[Махалія Джэксан|Махалію Джэксан]] і [[Жак Брэль|Жака Брэля]].