Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
новая старонка
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:28, 11 верасьня 2020

Каардынаты: 35°40′42″ пн. ш. 139°44′39″ у. д. / 35.67833° пн. ш. 139.74417° у. д. / 35.67833; 139.74417

Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (па-японску: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк сьвету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстаньня членамі Парлямэнта Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасьцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэсу (ЗША). Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленьняў у Токіё і Кіёта, і больш малых.

Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка

Галоўны будынак Такійскага аддзяленьня
Краіна
МесцазнаходжаньнеЯпонія Японія, Токіё, Кіёта
Адрэса 1-10-1, Nagatacho, Chiyoda-ku, Tokyo
Заснаваная 25 лютага 1948
Архітэктар Maekawa Associates, Architects & Engineers[d][1]
Калекцыя
Памер збору 35,6 млн адзінак (9,3 млн кніг)[2]
Досяг і карыстаньне
Чытачоў 654 тыс. у год[2]
Іншыя зьвесткі
Бюджэт ¥21,8 млрд[2]
Штат 908[2]
Афіцыйны сайт
Галоўны будынак Такійскага аддзяленьня Нацыянальнай парлямэнцкай бібліятэкі
Галоўны будынак Кіёцкага аддзяленьня Нацыянальнай парлямэнцкай бібліятэкі

Гісторыя

Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка Японіі з'яўляецца спадчыньніцай трох розных бібліятэк: Імпэрскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парлямэнта Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парлямэнта, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі разьвіты ў першай палове XX стагодзьдзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічаньні Дугляса Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысяч тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленьне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысяч даследаваньняў.

Асноўная калекцыя

Бібліятэка валодае ўсімі выданьнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.

Важныя адмысловыя калекцыі

8 адмысловых калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:

  • Сучасная палітычная і канстытуцыйная гісторыя
  • Матэрыялы пра паваенную акупацыю Японіі
  • Законы і законапраекты
  • Навука і тэхналёгіі
  • Карты
  • Музыка
  • Замежныя кнігі пра Японію
  • Рэдкія і старажытныя выданьні

Аблічбоўка кніг для сеткі Інтэрнэт

У апошнія гады актыўна развіваецца сайт бібліятэкі на ангельскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакументы, як агульны каталёг бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжаньняў Парлямэнта Японіі.

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі