Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Абараніў «Русіфікацыя Беларусі»: Непрадуктыўная вайна рэдагаваньняў ([Рэдагаваньне=Дазволіць толькі адміністратарам] (сканчаецца 09:02, 6 верасьня 2020 (UTC)) [Перанос=Дазволіць толькі адміністратарам] (сканчаецца 09:02, 6 верасьня 2020 (UTC)))
Czalex (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 2154012 удзельніка Kazimier Lachnovič (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 1:
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Полацак.jpg|358пкс|значак|[[Полацак]] у 1812, 1912 і 2006 гг. Зьнішчэньне гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў места супольнымі намаганьнямі [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] і [[СССР]]: да 1865 г. [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|расейскія ўлады зьнішчылі]] [[Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Полацак)|касьцёл францішканаў]], да 1912 г. — [[Манастыр базылянаў (Полацак)|манастыр базылянаў]]{{Заўвага|Яшчэ раней — па 1772 годзе — расейскія ўлады зруйнавалі мураваную [[Полацкая ратуша|Полацкую ратушу]] зь вежай, якую было відаць у панараме места з адпаведнага ракурсу}}; у 1940-я гг. [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады зьнішчылі]] [[Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)|касьцёл і кляштар дамініканаў]] і часткова зруйнавалі [[Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Полацак)|касьцёл бэрнардынаў]], у 1964 г. — узарвалі [[Касьцёл Сьвятога Стэфана (Полацак)|касьцёл езуітаў]].]]
'''[[Русіфікацыя]] Беларусі''', дакладней<ref>[[Уладзімер Агіевіч (кандыдат філязофскіх навук)|Агіевіч У.]] Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Менск, 2000. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13). С. 72.</ref> '''маскаліза́цыя'''<ref>Касяк І. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994.</ref><ref>[[Валеры Буйвал]], Інфармацыйная камісія [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ]]. [http://www.bpfs.boom.ru/BAgliad/bAgliad0805.htm Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.]</ref><ref>[[Лідзія Савік|Савік Л.]] Рыцарам Айчыны прысвячаецца… // [[Народная Воля]]. № 17—18, 3 лютага 2009. С. 6.</ref><ref>[[Ніна Баршчэўская|Баршчэўская Н.]] [http://kamunikat.org/8309.html Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю — 2], [[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё|Беларуская рэдакцыя Польскага радыё]], 13 траўня 2009 г.</ref> або '''расеіза́цыя'''<ref>[[Юры Пацюпа|Пацюпа Ю.]] [http://arche.bymedia.net/2003-6/paciu603.html Занядбаная старонка правапісу: прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай] // [[Arche]]. № 6 (29), 2003.</ref><ref>Бекус Н. [http://arche.bymedia.net/2004-2/bekus204.htm Тэрапія альтэрнатывай, або Беларусь, уяўленая інакш] // [[Arche]]. № 2 (31), 2004.</ref><ref>Клімчук Ф. [http://mowaznaustwa.ru/2009/02/26/fdklimchuk-staradaўnyaya-pismennasc-i-paleskiya-gavorki/ Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі] // Беларуская лінгвістыка. Вып. 50., 2001. С. 19—24.</ref> — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву [[беларусы|беларускага народу]] ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і [[родная мова|мовы]] і насаджэньня [[Расейская мова|расейскай мовы]] і культуры<ref>[[Леанід Лыч|Лыч Л.]] Русіфікацыя // {{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}} С. 630.</ref>. У шырокім кантэксьце — комплексны працэс агрэсіўнага паглынаньня беларускага [[этнас]]у [[Расейцы|расейскім]]. Палітыка русіфікацыі Беларусі ажыцьцяўлялася ўладамі [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] і [[СССР]], з 1994 году — Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]<ref name = "disaster">[https://novychas.by/hramadstva/nacyjanalnaja-katastrofa-na-tle-mjakkaj-belarusiza Нацыянальная катастрофа на тле мяккай беларусізацыі], [[Новы час (газэта)|Новы час]], 27 жніўня 2019 г.</ref><ref name = "Smok">''[https://belarusdigest.com/story/author/vadzim-smok/ Vadzim Smok]''. [https://belarusdigest.com/papers/belarusianidentity.pdf Belarusian Identity: the Impact of Lukashenka’s Rule], Analytical Paper. Ostrogorski Centre, BelarusDigest, 9 December 2013.</ref><ref name = "crisis">[https://www.opendemocracy.net/en/odr/belarus-has-identity-crisis/ Belarus has an identity crisis], OpenDemocracy, 14 May 2015.</ref><ref name = "main">[http://novychas.by/hramadstva/halounaja-bjada-belarusau-u-belarusi-mova Галоўная бяда беларусаў у Беларусі — мова], [[Новы час (газэта)|Новы час]], 13 жніўня 2016 г.</ref><ref name = "russificator">[https://nn.by/?c=ar&i=100322 Аляксандар Русіфікатар] // [[Наша Ніва]], 29 ліпеня 2005 г.</ref>.
 
Русіфікацыя Беларусі складаецца з шэрагу кампанэнтаў:
Радок 66:
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Бяроза Картуская. Касьцёл Сьвятога Крыжа.jpg|значак|250пкс|[[Бярозаўскі кляштар|Касьцёл Сьвятога Крыжа]] ў [[Бяроза (горад)|Бярозе Картускай]] да (налева) і па (направа) руйнаваньні расейскімі ўладамі]]
 
Па здушэньні [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]] працэс маскалізацыірусіфікацыі ўзначаліў генэрал-губэрнатар [[Міхаіл Мураўёў|М. Мураўёў]], названы сучасьнікамі Вешальнікам і Людаедам<ref>{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 257.</ref>. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга краю» надаваў маскалізацыірусіфікацыі адукацыі, шырока вядомым зьяўляецца ягоны дэвіз<ref>[https://www.svaboda.org/a/28134928.html У менскім праваслаўным храме маліліся за Мураўёва-вешальніка — упершыню за сто гадоў], [[Радыё Свабода]], 23 лістапада 2016 г.</ref>:
{{Цытата|
Што не дарабіў расейскі штык — даробіць расейскі чыноўнік, расейская школа і расейская царква
Радок 82:
}}
 
Істотнымі фактарамі маскалізацыірусіфікацыі ў «Паўночна-заходнім краі» зьяўляліся падвышаныя (параўнальна з мэтраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расеі, а таксама расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога бесьперапынна разьмяшчаліся ў беларускіх местах і мястэчках<ref name="150pyt"/>.
 
=== Расейскія рэпрэсіі ===
Радок 127:
{{арыгінал|ru|Со стороны гражданского начальства истязанием заведовал окружной Новицкий. Этот полицейский апостол сек людей до тех пор, пока мучимый соглашался принять причастие от православного попа. Один четырнадцатилетний мальчик после двухсот розг отказался от такого общения со Христом. Его снова начали сечь, и только тогда, уступая страшной боли, он согласился. Православная церковь восторжествовала!}}|А. Герцен. Секущее православие // Колокол. № 27, 1858 г.}}
 
Зьнішчэньне ўніяцтва падзяліла беларускі народ на праваслаўных і рыма-каталікоў, што стала адной з галоўных прычынаў слабой нацыянальнай згуртаванасьці беларусаў<ref name="150pyt"/>. Тым часам [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Найсьвяцейшаму ўрадаваму сыноду]] ([[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскаму патрыярхату]]) даручылі галоўную ролю ў маскалізацыірусіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. У 1840 годзе выйшла забарона прамаўляць па-беларуску царкоўныя казаньні. Япіскапы патрабавалі ад сьвятароў ды іхных жонак карыстацца расейскай мовай і ў прыватным жыцьці, каб даць прыклад парафіянам. Вядома, што за заслугі ў здушэньні [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]] Сямашка прадставіў да ўзнагароджаньня мэдалём 496 духоўных асобаў свае япархіі<ref name="dvbh"/>. Па здушэньні паўстаньня, паводле афіцыйных рапартаў, беларускія сяляне часам цэлымі вёскамі адмаўляліся наведваць цэрквы Маскоўскага патрыярхату<ref>Кароль М. Канфесійная «ўнутраная эміграцыя» сялянства Мінскай губерні як рэакцыя на палітыку русіфікацыі ў апошняй трэці ХІХ ст. // Архіварыус: Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Вып. 14. — {{Менск (Мінск)}}: НГАБ, 2016. С. 264.</ref>. У адказ на падобны супраціў расейскія ўлады практыкавалі штрафы, увязьненьне ў расейскіх манастырах, высылку ў аддаленыя рэгіёны Расеі, прымусовае адабраньне дзяцей зь перадаваньнем іх на выхаваньне ў сем’і вернікаў Маскоўскага патрыярхату<ref>Кароль М. Рэакцыя ўлады на супраціўленне пераводу з каталіцызму ў праваслаўе ў беларускіх губернях у другой палове XIX ст. // XI Машеровские чтения: материалы международной научно-практической конференции студентов, магистрантов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 18 октября 2017 г. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2017. С. 138.</ref>.
 
У 1865 годзе Мураўёў-вешальнік нагадаў маскоўскаму гаспадару пра патрэбу ўзмацненьня ролі Маскоўскай царквы ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім<ref name="ablamiejka"/>:
Радок 186:
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Нясьвіж. Ратуша.jpg|значак|250пкс|[[Нясьвіская ратуша]] ў 1820-я гады (налева) і ў 1894 годзе (направа)]]
 
Палітыка маскалізацыірусіфікацыі таксама выявілася ў разбурэньні мясцовага калярыту старых мескіх цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага. У час непазьбежнай мадэрнізацыі местаў зьнішчаліся ратушы (у 1857 годзе на загад расейскага цара зруйнавалі [[Менская ратуша|Менскую ратушу]]), руйнаваліся альбо перабудоўваліся да непазнавальнасьці старажытныя цэрквы і касьцёлы, зьмяняліся функцыі старых ансамбляў (комплексы езуіцкіх калегіюмаў у [[Ворша|Воршы]] і [[Горадня|Горадні]] ператварылі ў вязьніцы). З мэтай стварэньня магутнай фартэцыі на заходніх рубяжах Расейскай імпэрыі ў 1830-я гады поўнасьцю зьнішчылі сярэднявечнае [[Берасьце]], багатае архітэктурнымі каштоўнасьцямі (старажытны замак, 10 цэркваў і касьцёлаў, мураваны Рынак з ратушай, палацам князя Чартарыйскага і іншымі будынкамі). Такім чынам закладваліся асноўныя прынцыпы каляніяльнай архітэктурнай практыкі ў Беларусі: гвалтоўная зьмена функцыяў старых ансамбляў, брутальнае разбурэньне важных у духоўным і гістарычным сэнсах аб’ектаў, наўмыснае стварэньне эстэтычнага канфлікту праз радыкальную стылістычную зьмену альбо пабудову чужародных і несумаштабных аб’ектаў у традыцыйным высокамастацкім асяродзьдзі<ref>[[Сяргей Харэўскі|Харэўскі С.]] Два стагоддзі руйнавання Горадні // Горад святога Губерта. Краязнаўчы альманах. Выпуск трэці. — Варшава, 2007</ref>.
 
3 сакавіка 1918 году ў нямецкай прэсе выйшла публікацыя пра ўражаньні ад таго места, у якое ператварыўся Менск пад уладай Расейскай імпэрыі<ref>[https://news.tut.by/culture/583845.html Как германская армия 100 лет назад вступила в Минск. Письмо немецкого солдата], [[TUT.BY]], 5 сакавіка 2018 г.</ref><ref>Волкава В. Мінск 21 лютага 1918 г. вачыма нямецкага салдата (па матэрыялах газеты «Zeitung der 10. Armee») // Беларускі гістарычны часопіс. № 2, 2018. С. 11.</ref>: «''Менск ня робіць надта спрыяльнага ўражаньня, галоўным чынам таму, што шмат з старых выдатных барокавых будынкаў, цэркваў і манастыроў было абязьлічана расейцамі празь перабудову яшчэ горш, чым у Вільні. Наогул, урад імкнецца наўмысна зьнішчыць усё, што магло б нагадваць былыя часы, тым ня менш нічога не робіць з свайго боку дзеля ўпрыгажэньня места. Галоўныя будынкі <…> былі збудаваныя ў большасьці ў XVII стагодзьдзі. Роўна як цэрквы, таксама праваслаўныя, частка зь якіх раней была каталіцкімі. Манастыры былі зьведзеныя да ролі казармаў''».
Радок 1434:
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Чарнаўчыцы. Пятніцкая царква.jpg|значак|250пкс|[[Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)|Пятніцкая царква]] ў [[Чарнаўчыцы|Чарнаўчыцах]]: выгляд да (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)]]
 
З 2010-х гадоў антырэстаўрацыйная актыўнасьць Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату набыла беспрэцэдэнтныя маштабы<ref>[[Глеб Лабадзенка]]. [http://labadzenka.by/?p=28149#disqus_thread Хроніка знішчэння беларускай архітэктуры Рускай Праваслаўнай Царквой], 20 жніўня 2015.</ref>, параўнальныя зь дзейнасьцю [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёўва-вешальніка]] ў справе маскалізацыірасеізацыі колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У выніку праведзеных рэканструкцыяў аўтэнтычны выгляд страцілі цэрквы ў [[Амсьціслаў|Амсьціславе]], [[Безьдзеж]]ы, [[Валавель|Валавелі]], [[Велямічы|Велямічах]], [[Войская|Войскай]], [[Гошчава|Гошчаве]], [[Дамашаны|Дамашанах]], [[Малыя Ляды|Малых Лядах]], [[Наваградак|Наваградку]], [[Новы Сьвержань|Новым Сьвержані]], [[Опаль|Опалі]], [[Пацавічы|Пацавічах]], [[Покры|Покрах]], [[Слуцак|Слуцку]], [[Талачын]]е, [[Трабы|Трабах]], [[Чарнаўчыцы|Чарнаўчыцах]], [[Чашнікі|Чашніках]], [[Шумакі|Шумаках]], манастыр у [[Горадня|Горадні]], манастырская брама ў [[Магілёў|Магілёве]], колішнія касьцёлы ў [[Астроўна|Астроўне]], [[Клецак|Клецку]], [[Малыя Шчытнікі|Малых Шчытніках]], [[Сёмкаў Гарадок|Сёмкавым Гарадку]] і [[Слонім]]е. Нягледзячы на звароты ў праваахоўныя органы, усе памянёныя выпадкі засталіся беспакараннымі<ref>[https://www.svaboda.org/a/petycyja-suprac-cybulinau/29203875.html Супраць «маскоўскіх цыбулін» на беларускіх цэрквах пачалі зьбіраць подпісы], [[Радыё Свабода]], 2 траўня 2018 г.</ref>.
 
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Валавель. Царква Сьвятога Юрыя.jpg|значак|250пкс|[[Царква Сьвятога Юрыя (Валавель)|Юр’еўская царква]] ў [[Валавель|Валавелі]]: выгляд да (налева) і па сучаснай маскоўскай перабудове (направа)]]
Радок 1483:
9 чэрвеня 2017 году ў вёсцы [[Лыскаўшчына|Лыскаўшчыне]] [[Круглянскі раён|Круглянскага раёну]] Магілёўскай вобласьці паставілі помнік расейскаму генэралу [[Міхаіл Чарняеў|Міхаілу Чарняеву]], рэдактару пецярбурскай газэты «Русскій мір». Паводле поглядаў ён быў вядомым імпэрцам і адэптам ідэі, што [[Расея]] мае «сабраць» вакол сябе землі ўсіх славянаў і падпарадкаваць славянскія народы. Расейскі генэрал заклікаў да здушэньня [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]]. Помнік расейскаму асадніку на дзяржаўныя сродкі паставіла арганізацыя «Круглянская перасоўная мэханізаваная калёна №266»<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=192253 Пад Магілёвам паставілі помнік расейскаму генэралу-славянафілу, рэдактару «Русского міра»], [[Наша Ніва]], 12 чэрвеня 2017 г.</ref>.
 
23 чэрвеня 2017 году на [[Дом Абрампольскага|Доме Абрампольскага]], што выходзіць фасадам на [[Пляц Незалежнасьці (Менск)|пляц Незалежнасьці]], зьявілася памятная шыльда. Яна сьведчыць, што ў гэтым доме ў 1922 годзе знаходзіўся Аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасьці народнага камісарыяту юстыцыі БССР ([[ОГПУ]], папярэднік [[НКВД]]). Адначасна з гэтым улады праігнаравалі той факт, што ў гэтым доме жыла беларуская мэцэнатка [[Магдалена Радзівіл]], якая фінансава дапамагала выдаваць першыя кнігі [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і адкрывала беларускія школы. Памятная шыльда, прысьвечаная Магдалене Радзівіл, на доме адсутнічае. Акурат па тым, як у Доме Абрампольскага разьмясьцілі першую ў БССР пракурорскую ўстанову, у краіне пачалася першая хваля рэпрэсіяў. Паводле клясыфікацыі гісторыка [[Уладзімер Адамушка|Ўладзімера Адамушкі]], прыведзенай у кнізе «Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў у Беларусі», яна працягвалася з 1923 да 1928 году. У тагачаснай Беларусі, тэрыторыя якой на 1923 год была меншай за сучасную ў чатыры разы, а на 1928 год — амаль удвая, арыштавалі прыкладна столькі ж людзей, колькі і ўва ўсёй Расеі. Згодна з падлікамі гісторыкаў, маштабы рэпрэсіяў у Беларусі ў першай палове 1920-х гадоў значна перавышалі тыя, якія адбываліся на іншых тэрыторыях СССР. У сярэднім жыхар Беларусі меў у 20 разоў больш шанцаў быць рэпрэсаваным, чым жыхар [[РСФСР]]. Першымі пракурорамі БССР, якія ня толькі працавалі ў Доме Абрампольскага, але і жылі там, былі Адольф Гентнер (займаў пасаду ў 1925—1928 гадох), Маісей Сегаль (1925—1928), Максім Ляўкоў (1929—1931). Усе яны пазьней таксама сталі ахвярамі рэпрэсіяў. Усталяваньне шыльдаў карнаму акупацыйнаму органу сьведчыць пра працяг маскалізацыірасеізацыі Беларусі і навязваньне беларусам расейскацэнтрычнага сьветапогляду<ref>[https://www.svaboda.org/a/na-dom-dzie-zyla-mahdaliena-radzivil-paviesili-syldu-pra-supracounikau-ohpu/28575404.html На дом, дзе жыла Магдалена Радзівіл, павесілі шыльду пра супрацоўнікаў ОГПУ], [[Радыё Свабода]], 23 чэрвень 2017 г.</ref>.
 
У ліпені 2018 году ў Берасьці з ініцыятывы генэрал-маёра расейскай арміі Аляксандра Куліка паставілі скульптуру дэсантніка Сьцёпачкіна ({{мова-ru|Стёпочкин|скарочана}}) з расейскага мультфільму. На адкрыцьці скульптуры прысутнічаў старшыня камітэту па абароне Дзяржаўнай Думы РФ Уладзімір Шаманаў<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=213508 У Брэсце паставілі помнік дэсантніку з расійскага мультфільма ФОТЫ] // [[Наша Ніва]], 31 ліпеня 2018 г.</ref>. У верасьні 2018 году на арку, збудаваную да 750-годзьдзя Магілёва, павесілі [[ордэн Леніна]], якім само места ніколі не ўзнагароджвалі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=216001 На новай «трыумфальнай арцы» ў Магілёве павесілі ордэн Леніна] // [[Наша Ніва]], 15 верасьня 2018 г.</ref>.