Сяргей Чалы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Работа і грамадская дзейнасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 71:
У 1993 г. Сяргей Чалы быў запрошаны ў якасьці аналітыка ў перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Сваё ўключэньне ў прадвыбарчы штаб Чалы пазьней патлумачыў цікавасьцю і жаданьнем знайсьці практычнае прымяненьне сваім ведам, набыць досьвед у палітычных тэхналёгіях, што было ў тыя часы новым у Беларусі<ref name="belgazeta.by"/>. Сяргею Чаламу ў той час прапаноўвалі стаць аналітыкам у прадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзыдэнты [[Станіслаў Шушкевіч|Станіслава Шушкевіча]] за грошы, але Сяргей згадзіўся быць аналітыкам у штабе Лукашэнкі і бясплатна, бо, па-першае, лічыў, што менавіта Лукашэнка мае самыя высокія шанцы выйграць прэзыдэнцкія выбары і, па-другое, лічыў у той час, што менавіта ў эканамічнай камандзе Лукашэнкі зможа рэалізаваць сябе ў справе правядзеньня важных і патрэбных эканамічных рэформ у Беларусі<ref name="belgazeta.by"/>.
 
У 1994—1998 гг. працаваў у Апэратыўна-аналітычным цэнтры пры [[Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]], дзе займаўся працай зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Аднак пасьля [[РэферэндумРэфэрэндум у Беларусі, 1996 году|правядзеньня ў Беларусі рэферэндума ў 1996 г.]] ужо вырашыў для сябе кідаць працу ў Адміністрацыі прэзыдэнта і фактычна з таго часу палітыкай больш не займаўся<ref>[http://news.tut.by/tag/ex6199-sergey-chalyy.html Сергей Вячеславович Чалый] // tut.by; [http://www.belgazeta.by/ru/conference/1/25659 Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»]</ref>. Паводле ўласных словаў, менавіта за час сваёй працы ў аналітычным цэнтры адміністрацыі прэзыдэнта Сяргею давялося кантактаваць са спэцыялістамі [[Міжнародны валютны фонд|МВФ]] і прайсьці навучальны курс фонда па макраэканамічным праграмаваньні, што стала вельмі карысным, каб разумець узаемасувязі ў [[эканоміка|эканоміцы]] больш, чым з тэорыі айчынных падручнікаў ці досьведу айчынных выкладчыкаў<ref name="belgazeta.by"/>. Сяргей Чалы патлумачыў гэта вялікай кампэтэнтнасьцю і досьведам супрацоўнікаў фонда, якія на практыцы ўдзельнічаюць у распрацоўцы і ажыцьцяўленьні стабілізацыйных і антыкрызісных праграм па ўсім сьвеце<ref name="belgazeta.by"/>.
 
[[Файл:The Federalist (1st ed, 1788, vol I, title page) - 02.jpg|140px|thumb|Тытульная старонка першага тому зборніка філасофскіх эсэ [[Федэраліст|«Федэраліст» (1788)]]]]