Ёахім фон Рыбэнтроп: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 24:
 
Нарадзіўся ў месцы [[Вэзэль]] у [[Прусія|Рэйнскай Прусыі]] ў сям’і афіцэра Рыхарда Ўльрыха Фрыдрыха Ёахіма Рыбэнтропа. У яго быў брат Лотар (старэйшы на год) і сястра Інгеборга ([[1896]] г.н.). Маці (Ёхана Сафі Гертвіг, [[1860]] г.н.) была лагоднай жанчынай у адрозьненьне ад строгага бацькі, які часта караў дзяцей за дрэнную пасьпяховасьць. Яна памерла ў [[1902]] годзе ад [[Сухоты|сухотаў]]. З [[1904]] гады бацька працягнуў службу ў месцы [[Мец]] ад’ютантам генэрала - камандуючага крэпасьцю. Ён зноў ажаніўся. У Меце Ёахім асвоіў [[Француская мова|францускую мову]]. Ён быў добрым спартоўцам і скрыпачом, але дрэнным вучнем: ня скончыў сярэднюю школу й ледзь ведаў, як пісаць. У [[1908]] годзе бацька Ёхіма пакінуў службу. Сям’я пераехала ў [[Швайцарыя|Швайцарыю]] ў месца [[Ароза]]. Дзеці навучаліся выкладчыкамі, якіх наймаў бацька. У [[Швайцарыя|Швайцарыі]] Ёахім часта бачыў багатых турыстаў, якія атрымлівалі асалоду ад ўзыходжаньняў й [[Бобслэй|бобслэя]]. У яго зарадзілася імкненьне стаць забясьпечаным чалавекам, убачыць сьвет. Бацька адправіў абодвух сыноў на вучобу ў [[Ангельшчына|Англію]].
 
=== Дзейнасьць да Першай сусьветнай вайны ===
У [[1910]] году Ёахім і Лотар адправіліся ў Канаду. Маці была дачкой багатага саксонскага землеўладальніка. Яна пакінула сынам спадчыну й Ёахім займаўся камэрцыяй - пастаўкамі нямецкага віна ў [[Канада|Канаду]]. У [[Канада|Канадзе]] яму была выдаленая [[нырка]]: «ён заразіўся праз малако хворай на сухотаў каровы»
 
=== Першая сусьветная вайна ===
 
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] вяртаецца ў [[Нямеччына|Нямеччыну]] для ўдзелу ў баявых дзеяньнях. Служыў у Таргаўскім гусарскім палку. У палку пасябраваў з Вольфам-Генрыхам фон Хэльдорфам - будучым фюрэрам нацысцкіх штурмавікоў ў [[Бэрлін|Бэрліне]]. Увосень [[1914]] ён далучаецца да 125-ага гусарскага палку, дзе служыў разам з Оскарам фон Гіндэнбург і Францам фон Папэн. На вайне Рыбентроп даслужыўся да званьня обэрлэйтэнанта й быў узнагароджаны Жалезным крыжом. Служыў на Ўсходнім, а затым на Заходнім фронце. У [[1918]] годзе быў накаваны ў [[Канстантынопаль]] (сучасны [[Стамбул]], [[Турэччына]]) у якасьці афіцэра [[Генэральны штаб Нямеччыны|Генэральнага штаба]], дзе знаёміцца ​​з Францам фон Папэн.
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}