Абмеркаваньне:Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Маскалізацыя: артаграфія
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 30:
::::: Дык вы адкажыце на пытаньне? --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 12:04, 30 жніўня 2020 (+03)
::::: Гэта Беларуская Вікіпэдыя, а не Вікіпэдыя «афіцыйных органаў улады». Асабліва дзіўна чуць нейкія спасылкі на пастановы [[Русіфікацыя Беларусі#Рэспубліка Беларусь пад кіраваньнем Аляксандра Лукашэнкі|памагатых маскалізацыі]] па [[Палітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы|вядомых палітычных дэструктыўных дзеяньнях у дачыненьні да беларускай мовы]]. Вядома, прыхільнікам расейскага шавінізму традыцыйная беларуская назва маскалёў — як костка ў горле. Увогуле, у абмеркаваньні вышэй прыводзіцца абгрунтаваньне наяўнасьці больш дакладнага азначэньня на падставе [[ВП:КВД|дзейных правілаў]]. Невядома якая пастанова крымінальнікаў, што захапілі ўладу ў краіне, невядома на якой падставе (невядома зь якім лінгвістычным абгрунтаваньнем невядома якіх экспэртаў) ня ёсьць [[ВП:КВД|крыніцай, вартай даверу]] для Беларускай Вікіпэдыі. Дарэчы, назва [[Жыды ў Беларусі|жыды]] (польск. Żydzi, лет. Žydai) таксама лічыцца традыцыйнай і цалкам прымальнай у клясычным моўным стандарце. Уплывы расейскай мовы пакіньце [[наркамаўка|яе другаснаму прадукту]]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 12:14, 30 жніўня 2020 (+03)
::::::"Маскаль" і "жыд" - у сучасным узусе словы выключна зьневажальныя, мянушкі па этнічнай прыкмеце. І для сучаснай беларускай мовы спасылацца на кантэкст трэба, на жаль, не польскай і летувіскай моваў, якімі большасьць карыстальнікаў беларускай мовы не валодаюць, а расейскай. Тарашкевіца не жыве на іншай плянэце і не зьяўляецца мовай 19-га стагодзьдзя - таму слоўнікі стогадовай даўніны ня ёсьць нагодай, каб засьмечваць артыкулы нікім не выкарыстанымі словамі кшталту "рок" (год) і "места" (горад) - а тым болей кантравэрсійнымі ў сучасным сьвеце словамі кшталту "маскаль" і "жыд". --[[Удзельнік:Czalex|Czalex]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Czalex|гутаркі]]) 00:19, 31 жніўня 2020 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Русіфікацыя Беларусі».