Іван Тукеркес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён-картка
 
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Іва́н Ада́мавіч Туке́ркес''' ([[1882]], [[Вільня]] — ?) — рэдактар і выдавец газэты «[[Наша доля]]».
 
Пасьля выхаду першага нумару «Нашай долі» паліцыя абвінаваціла рэдактара паводле арт. 129 Крымінальнага ўлажэньня, які пагражаў самым суровым пакараньнем у выдавецкай сфэры. Але тады Віленская судовая палата не зацьвердзіла гэтую пастанову, адмовіла ў закрыцьці газэты і скасавала накладзены на наклад арышт. Пасьля выхаду 4-га нумару ў рэдакцыі адбыўся раскол, частка аўтараў перайшла ў новую газэту «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», што значна аслабіла літаратурны аддзел «Нашай долі». Затым (скарыстаўшыся знаходжаньнем Тукеркеса за мяжою) «нашаніўцы» дачасна абвясьцілі спыненьне выхаду газэты «Наша доля». Пасьля тэрміновага вяртаньня Іван Тукеркес даў у газэце «[[Северо-западный голос]]» абвяржэньне і назваў папярэднюю інфармацыю «хлусьлівымі чуткамі». Паміж І. Тукеркесам і «Нашай нівай» разгарнулася вострая палеміка. Адначасова на «Нашу долю» абрынуліся рэпрэсіі ўладаў. Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддзелу, спачатку «Наша ніва» была больш памяркоўная, чым «Наша доля». Усяго выйшла 6 нумароў «Нашай долі», зь якіх 4 былі канфіскаваны. 11 студзеня 1907 паводле судовага рашэньня газэту закрылі, а рэдактара асудзілі да году турэмнага зьняволеньня ў крэпасьці, «з забаронай прымаць на сябе званьне рэдактара ці выдаўца якога-небудзь пэрыядычнага выданьня на працягу трох гадоў». І. Тукеркес падаў касацыйную скаргу ў Сэнат, а ягоная маці ўнесла заклад у суме 100 руб. 4-ы аддзел крымінальнага касацыйнага дэпартамэнту ўрадавага Сэната 23 сакавіка 1907 адхіліў скаргу, і тады падсудны ўцёк у Парыж, а заклад пайшоў «на ўладкаваньне месцаў зьняволеньня». У 1936 року Тукеркес зьвяртаўся ў Віленскі архіў з просьбай выслаць яму копіі судовай справы і прысуду. Далейшы лёс Тукеркеса невядомы.