Інстытут сацыялёгіі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
 
Радок 51:
 
== Мінуўшчына ==
16 студзеня 1990 году [[Савет міністраў Беларускай ССР]] ухваліў Пастанову № 12 аб стварэньні Інстытуту сацыялёгіі [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] на аснове Рэспубліканскага цэнтрацэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў (РЦСД) [[Інстытут філязофіі|Інстытуту філязофіі і права]], які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў [[Інстытут эканомікі|Інстытуту эканомікі]]: 1) навуказнаўства, 2) [[Дэмаграфія|дэмаграфіі]] і праблемаў народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: 1) тэорыі, мэтадалёгіі і мэтодыкі грамадазнаўчых [[Дасьледаваньне|дасьледаваньняў]] (загаднік [[Сяргей Шавель]]); 2) [[грамадазнаўства]] грамадзкай думкі ([[Галіна Сакалова]]); 3) грамадзкай дынамікі сельскага насельніцтва ([[Аляксандар Крукоўскі]]); 4) грамадзкіх праблемаў [[Моладзь|моладзі]] ([[Мікалай Бараноўскі]])<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=
https://socio.bas-net.by/institute/history/|выдавец=ДУ «Інстытут сацыялёгіі»|мова=ru|дата публікацыі=2020|дата доступу=28 ліпеня 2020}}</ref>. На 1998 год у Інстытуце сацыялёгіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: 1) [[Сацыяльная палітыка|сацыяльнай палітыкі]], 2) сацыялёгіі [[Праца|працы]] і эканамічнай сацыялёгіі, 3) сацыялёгіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі, 4) сацыялёгіі [[Культура|культуры]], 5) сацыялёгіі [[Навука|навукі]], 6) сацыяльнай дэмаграфіі і занятасьці насельніцтва, 7) [[Сацыяльная псыхалёгія|сацыяльнай псыхалёгіі]] асобы і калектыву. Кірункамі дасьледаваньняў былі: зрухі ў будове грамадзтва, зацікаўленасьцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасьці; будова рынку і рухомасьць працоўнай сілы; [[паводзіны]] і асаблівасьці ўзаемінаў асобы ва [[Надзвычайнае становішча|надзвычайных умовах]] сутыкненьня і [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскага бедзтва]]; назіраньне і прадказаньне грамадзкага разьвіцьця. Свае працы выдалі: [[Андрэй Ракаў]] «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага плянаваньня» (1990), [[Вячаслаў Оргіш]] «Вытокі хрысьціянства: культурна-гістарычны генэзіс» (1991), [[Ванда Русецкая]] «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), [[Анатоль Рубанаў]] «Сацыяльны суб'ект: матывы і дзейнасьць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялёгія» і акадэмік [[Яўген Бабосаў]] «Катастрофы: сацыялягічны аналіз» (1995), [[Валер Кліменка]] «Адукацыя ў трансфармуемым грамадзтве» (1996) і Бабосаў «Асновы [[Канфлікталёгія|канфлікталёгіі]]» (1997)<ref>{{Кніга|аўтар=[[Валер Кліменка]].|частка=Інстытут сацыялёгіі|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1998|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu 7: Застаўка — Кантата]|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/272_866x9999.jpeg 272]|старонак=608|сэрыя=|isbn=985-11-0130-3|наклад=10 000}}</ref>. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялёгіі стварылі [[Магістратура|магістратуру]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Магістратура|спасылка=https://socio.bas-net.by/obrazovanie/magistratura/|выдавец=ДУ «Інстытут сацыялёгіі»|мова=ru|дата публікацыі=2020|дата доступу=28 ліпеня 2020}}</ref>.
 
Радок 71:
{{Накід:Беларусь}}
{{НАНБ}}
 
[[Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Першамайскі раён (Менск)]]