Унія (часопіс): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, шаблён
Радок 29:
Другі нумар выйшаў у канцы 1990 року з новым падзагалоўкам — «Часопіс хрысьціянскага сумоўя». Сябры рэдакцыі: [[Сяржук Абламейка]] (заснавальнік), [[Ігар Бабкоў]], [[Юрась Быкаў]], [[Сяржук Вітушка]], [[Галіна Дубянецкая]], Ірына Дубянецкая (галоўная рэдактарка), Галіна Жарко, [[Гэнік Лойка|Генадзь Лойка]] (мастацкі рэдактар), Караліна Мацкевіч (тэхнічная рэдактарка) і Алена Ткачова<ref>Унія № 2, 1990, стар. 32 (выходныя зьвесткі)</ref>.
 
Трэці нумар выйшаў у 1991 року. Паралельна часопіс быў выдадзены на ўкраінскай мове для распаўсюду ва УкраінеЎкраіне. Часопіс атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю (заснавальнік — Сяргей Абламейка) і мог распаўсюджвацца празь дзяржаўную сетку распаўсюду. У складзе рэдакцыі пазначаныя Ірына Дубянецкая (галоўная рэдактарка), Караліна Мацкевіч (адказная рэдактарка), Алена Ткачова (мастацкая рэдактарка), Галіна Дубянецкая, Генадзь Лойка, Андрусь Пазьняк і [[Эдвард Тарлецкі]]. У ліку фундатараў нумара: [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]], [[Юрась Беленькі]], Галіна Дубянецкая, айцец [[Аляксандар Надсан]] (Вялікабрытанія), Алесь Палескі (Канада), [[Лія Салавей]], Натальля і [[Зьміцер Санько]] і Эдвард Тарлецкі<ref>Унія № 1(3), 1991, стар. 32 (выходныя зьвесткі)</ref>.
 
Чацьверты нумар выйшаў у 1995 року, калі стваральнікі часопісу — Сяргей Абламейка, Ірына Дубянецкая і Караліна Мацкевіч — працавалі ці навучаліся за мяжой. Яго рыхтавалі Натальля Альхова, Галіна Дубянецкая, Ірына Дубянецкая (рэдактарка), Ігар Іваноў, Сяржук Няхамес і Алена Ткачова (мастацкая рэдактарка)<ref>Унія № 4, 1995, стар. 48 (выходныя зьвесткі)</ref>.
Радок 38:
Багатае графічнае аздабленьне часопісу зрабіла яго адметным сярод пазацэнзурных выданьняў у тагачаснай Беларусі. На вокладцы першага і другога нумароў — цярновы вянок, выкананы Міхалам Анемпадыставым.
 
Другі нумар меў новы падзагаловак — «Часопіс хрысьціянскага сумоўя» — які адлюстроўваў і новы інтарэс рэдакцыі: у разьдзеле «Шляхі да сумоўя» паэт [[Алег Бембель|Зніч]] (праваслаўны) і паэтка [[Данута Бічэль-Загнетава]] (рыма-каталічка) разважалі пра сутнасьць і зьмест хрысьціянскага адзінства для Беларусі. А грэка-каталіцкі погляд быў прадстаўлены перадрукам артыкулу [[Леў Гарошка|Льва Гарошкі]] «Няўміручая ідэя» з часопісу «[[Божым шляхам]]», які гэты сьвятар выдаваў у Парыжы і Лёндане. Сучаснае [[багаслоўе]] было прадстаўлена трыма тэкстамі на тэму [[Сьвятарскае пакліканьне|сьвятарскага пакліканьня]], пачаткам «Катэхізма айца Пётры» (працяг якога зьявіўся ў трэцім нумары, але не атрымаў далейшага працягу) і артыкулам «Таямніцы Ружанцу» Яна Лук’яновіча. ЗЗь літаратурных твораў — творы Трыпутніка (Галіна Дубянецкая), Ігара Бабкова, Натальлі Арсеньневай і [[Вольга Куртаніч|Вольгі Куртаніч]]. Сяргей Горбік напісаў гісторыю [[Сабор Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (Менск)|Петрапаўлаўскай царквы]] ў Менску, а Караліна Мацкевіч і [[Сяржук Вітушка]] — пра традыцыі сьвяткаваньня [[Каляды|Калядаў]]. У гэтым нумары зьяўляецца першы артыкул у разьдзеле «Беларускія абразы», які вёў знаўца ўніяцкага іканапісу [[Юры Хадыка]]. Зьяўляецца першы артыкул-агляд адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы Паўла Богдана (Сяржук Абламейка). Асобныя малюнкі багата ілюстраванага нумара падпісаны: А. Жыгоцкая, Г. Лойка, А. Ткачова.
 
У трэцім нумары заўважаецца прысутнасьць рыма-каталіцкіх аўтараў: Міхал Сапель (тады — пробашч першай у Менску беларускамоўнай рыма-каталіцкай [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы|парафіі сьв. Роха]]), [[Тамаш Кемпійскі]] (уступ да ўрыўку зь ягонага «[[Сьледам за Хрыстом]]» стварыў Эдвард Тарлецкі) і Казімер Сваяк. Пётра Смык і [[Алег Дзярновіч]] разважаюць пра пэрспэктыву адзінства царкоўнага календара ў Беларусі. [[Тацяна Шамякіна]] апублікавала першы тэкст у разьдзеле «У культурнай традыцыі сьвету», якія меўся ствараць дыскурс пра беларускую духоўную традыцыю ў сусьветным кантэксьце. У малітоўнай прозе «Дазволь прыйсьці» Міхаліна (Ірына Дубянецкая) распавядае пра першую грэка-каталіцкую пілігрымку, а ў канцы нумара — рэпартаж пра першую паездку беларускай моладзі на экуменічнуюэкумэнічную сустрэчу, арганізаваную супольнасьцю [[Тэзэ (грамада)]]. Літаратура прадстаўленая творамі [[Алесь Гарун|Алеся Гаруна]] і Галіны Дубянецкай, а разьдзел «Шляхі да сумоўя» — рэфлексіяй пастара [[Эрнст Сабіла|Эрнста Сабілы]].
 
Адной з тэмаў чацьвертага нумару стала сьвята [[Перамяненьне Ісуса|Перамяненьня]]. Яму прысьвечаная казань а. Аляксандра Надсана, біблейскае эсэ Ірыны Дубянецкай і артыкул Юрыя Хадыкі ў разьдзеле «Беларускія абразы». Другая тэма — імёны любові і Бога, якой прысьвечаны пераклад з [[Максім Вызнаўца|Максіма Вызнаўцы]], эсэ Караліны Мацкевіч пра традыцыю Божага Імя ў старажытна-гэбрайскай і старажытна-хрысьціянскай традыцыях і артыкул-інструкцыя а. [[Віктар Данілаў|Віктара Данілава]] пра [[Ісусава малітва|Ісусаву малітву]]. Гісторыя Грэка-Каталіцкай Царквы разглядаецца ў артыкулах Сяржука Абламейкі і Казімера Сваяка. Літаратура прадстаўленая творамі [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], Лукаша Трыпутніка (Галіна Дубянецкая) і [[Людка Сільнова|Людкі Сільновай]]. У разьдзеле «Шляхі да сумоўя» — інтэрвію зь Ёзафам Марыяй дэ Вольфам, сакратаром дабрачыннай арганізацыі «Царква ў патрэбе». У нумары — пачатак цыклю пра [[Усходнія Каталіцкія Цэрквы|ўсходнія каталіцкія абрады]] Алеся Ліцьвіна, а ў разьдзеле «Раздарожжа» — малітоўная проза Міхаліны (Ірына Дубянецкая) на тэму [[Псалтыр|кнігі Псальмаў]]. Агляд «Царква» ў апошнім нумары часопісу занатоўвае і аналізуе грэка-каталіцкае жыцьцё за 1991—1995 рокі: рэгістрацыю першых парафіяў, складаныя стасункі зь дзяржаўнымі органамі, заснаваньне манастыра ў Полацку, безвыніковыя просьбы да [[Ватыкан]]а аб прызначэньні [[біскуп]]а.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==