Пратэсты ў Беларусі (2020—2022): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(імя ўдзельніка выдаленае)
дапаўненьне
(імя ўдзельніка выдаленае)
Радок 65:
'''Пратэ́сты ў Белару́сі 2020 году''' — вулічныя дэманстрацыі, якія пачаліся 29 траўня 2020 году ў [[Менск]]у ды іншых гарадох, былі пачаткова зьвязаныя з арыштам апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты ды нядопуску іх да ўдзелу ў [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году|прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 году]].
 
Пасьля публікацыі першых афіцыйных [[экзыт-пол]]аў, якія сьведчылі пра нібыта пераканаўчую перамогу дзейнага прэзыдэнта [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] ўжо ў першым туры, пратэсты ахапілі адначасова шмат гарадоў краіны, а іх асноўнай мэтай стаў сумленны падлік галасоў ды адстаўка Лукашэнкі, які займае пасаду прэзыдэнта з 1994 году. Сілавыя структуры пачалі разганяць мірныя пратэсты, таму яны перарасліперарасьлі ў сутычкі з [[АМАП]]ам<ref>[https://www.dw.com/uk/%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B8-%D1%83-%D0%B1%D1%96%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%BE%D1%85%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%BD%D1%86%D1%96-%D0%B7%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%81%D1%83%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%B8-%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%83-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B8-%D0%B4%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%96%D0%B2/a-54505706 Протести у Білорусі: правоохоронці застосували силу проти демонстрантів]</ref>.
 
Гэтую грамадзкую актыўнасьць паводле масавасьці параўноўвалі з [[Менская вясна|пратэстамі 1996—97 гадоў]] супраць падпісаньня [[Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі|саюзнай дамовы Беларусі ды Расеі]].
Радок 74:
У ноч на 12 жніўня 2020 году вулічныя сходы адбыліся ў 25 гарадах Беларусі. У сталіцы і шэрагу абласных цэнтраў дэманстранты перакрывалі рух грамадзкага транспарту, у тым ліку на [[Вуліца Прытыцкага (Менск)|вуліцы Прытыцкага]] ў Менску. За ўдзел у шэсьцях затрымалі звыш 1000 чалавек. Цялесныя пашкоджаньні атрымалі 14 міліцыянэраў і вайскоўцаў унутраных войскаў, некаторых зь якіх шпіталізавалі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=У ноч на 12 жніўня адзначаны ачаговыя зборы грамадзян у 25 населеных пунктах - МУС|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/u-noch-na-12-zhniunja-adznachany-achagovyja-zbory-gramadzjan-u-25-naselenyh-punktah-mus-90552-2020/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=12 жніўня 2020|дата доступу=13 жніўня 2020}}</ref>. Праз сутычкі падчас шэсьцяў у Беларусі шпіталізавалі 51 чалавека. Прэс-служба [[Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь]] паведаміла: «Асноўныя траўмы — выцятыя месцы на мяккіх тканках, траўмы канцавінаў, грудной клеткі, жывата. Некалькім пацыентам спатрэбіліся апэрацыі»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Мінулай ноччу ў службу хуткай мэдыцынскай дапамогі і ў бальніцы Беларусі з рознымі траўмамі шпіталізаваны 51 грамадзянін|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/ministerstva-ahovy-zdarouja-unachy-u-vyniku-nezakonnyh-aktsyj-shpitalizavany-51-chalavek-90551-2020/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=12 жніўня 2020|дата доступу=13 жніўня 2020}}</ref>. На 13 жніўня 2020 году [[Стачка|стачку]] абвясьцілі супрацоўнікі прадпрыемстваў: «[[Менскі аўтамабільны завод]]», «[[Беларускі аўтамабільны завод]]» (Жодзін), «[[Інтэграл (кампанія)|Інтэграл]]», «[[МАПІД]]», «[[Горадняжылбуд]]», «[[Керамін]]», «[[Белмэдпрэпараты]]», «[[Беларуская дзяржаўная філярмонія]]», «[[Горадня Азот]]», завод «[[Тэразіт]]» і Паўднёвы рынак у Горадні, Лідзкі рынак, завод аўтакаманэнтаў «[[Белкард]]», каршэрынг «Энітайм» і інтэрнэт-крама «Экабай». Вулічныя сходы салідарнасьці правялі супрацоўнікі прадпрыемстваў «[[Магілёўхімвалакно]]» і «[[Менскі трактарны завод]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Хваляваньні на беларускіх прадпрыемствах нарастаюць|спасылка=https://novychas.by/hramadstva/u-belarusi-raspaczalasja-hvalja-strajkau|выдавец=Газэта «[[Новы час (газэта)|Новы час]]»|дата публікацыі=13 жніўня 2020|дата доступу=14 жніўня 2020}}</ref>. 13 жніўня ўдзельнікі ланцугоў салідарнасьці выстраіліся ў сталіцы і абласных цэнтрах. Міліцыянты склалі 102 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. 14 жніўня ў сувязі зь перапоўненасьцю месцаў утрыманьня затрыманых [[Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь]] адпусьціла дадому звыш 2000 грамадзянаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=МУС: Мінулыя суткі сталі самымі спакойнымі за апошнія чатыры дні|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20200814/1597404669-mus-minulyya-sutki-stali-samymi-spakoynym-za-aposhniya-chatyry-dni-zvysh-za|выдавец=Газэта «[[Зьвязда]]»|дата публікацыі=14 жніўня 2020|дата доступу=17 жніўня 2020}}</ref>. 14 жніўня Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што «ў [[лякарня]]х Беларусі знаходзяцца на шпіталізацыі 150 чалавек», пацярпелых на вулічных шэсьцях. За содні зь ізалятара на [[Вуліца Акрэсьціна (Менск)|вуліцы Акрэсьціна]] ў лякарні перавялі 4-х пацярпелых. Тамсама лекары [[МУС Беларусі]] агледзелі яшчэ 50 пацярпелых. У Жодзіне зь ізалятара ў лякарню перавялі 13 затрыманых, зь якіх 6-х шпіталізавалі. Адначасна зь ізалятараў вызвалілі 16 лекараў Міністэрства аховы здароўя, затрыманых на шэсьцях<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Пацярпелых паменела, урачоў знайшлі|спасылка=|выданьне=Зьвязда|тып=|год=15 жніўня 2020|нумар=[http://zviazda.by/be/number/158-29272 158 (29272)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/15zni-2020-3.pdf 3]|issn=}}</ref>.
 
16 жніўня 2020 году адбыўся «Агульнаграмадзянскі [[Марш за свабоду (Менск, 2020)|марш за свабоду]]». А 12:00 звыш 200 000 дэманстрантаў пачалі рух зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў бок цэнтрацэнтру МенскаМенску зь мікрараёнаў [[Каменная Горка (мікрараён)|Каменная Горка]] на захадзе і [[Курасоўшчына]] на поўдні, ад «[[Менскі трактарны завод|Менскага трактарнага заводу]]» і [[Плошча Якуба Коласа (Менск)|плошчы Якуба Коласа]] на ўсходзе, а таксама ад [[Пушкінская (станцыя мэтро, Менск)|«Пушкінскай» станцыі мэтро]]. Па [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|праспэкце Незалежнасьці]] дэманстранты несьлі 30-мэтровы [[бел-чырвона-белы сьцяг]]. З квартала «[[Маяк Менска]]» несьлі яшчэ адзін такі сьцяг даўжынёй 100 мэтраў. Каля 15-й гадзіны шматтысячныя вулічныя шэсьці адначасна адбываліся ў [[Марш за свабоду (Бабруйск, 2020)|Бабруйску]], [[Марш за свабоду (Баранавічы, 2020)|Баранавічах]], [[Марш за свабоду (Барысаў, 2020)|Барысаве]], [[Марш за свабоду (Берасьце, 2020)|Берасьці]], [[Марш за свабоду (Віцебск, 2020)|Віцебску]], [[Марш за свабоду (Гомель, 2020)|Гомелі]], [[Марш за свабоду (Горадня, 2020)|Горадні]], [[Жлобін]]е, [[Марш за свабоду (Жодзін, 2020)|Жодзіне]], [[Марш за свабоду (Ліда, 2020)|Лідзе]], [[Марш за свабоду (Магілёў, 2020)|Магілёве]] і [[Марш за свабоду (Пінск, 2020)|Пінску]]. Стэлу «Горад-герой Менск» абгарнулі ў бел-чырвона-белы сьцяг. Яшчэ адзін сьцяг усталявалі зьверху. У Горадні 40-тысячнае шэсьце прайшло ад [[Савецкая плошча (Горадня)|Савецкай плошчы]] праз цэнтар да [[Плошча Леніна (Горадня)|плошчы Леніна]]. А 17-й гадзіне дэманстранты занялі ходнікі праспэктаў [[Праспэкт Машэрава (Менск)|Машэрава]], Незалежнасьці і [[Праспэкт Пераможцаў (Менск)|Пераможцаў]] у цэнтры Менску, а таксама вуліцы [[Вуліца Багдановіча (Менск)|Багдановіча]], [[Вуліца Мельнікайтэ (Менск)|Мельнікайтэ]], [[Няміга (вуліца)|Няміга]] і [[Старажоўская вуліца (Менск)|Старажоўскую]]. Звыш 100 000 чалавек сабралося вакол Стэлы «Горад-герой Менск»<ref>{{Навіна|аўтар=Надзея Бужан|загаловак=Сотні тысяч менчукоў прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі|спасылка=https://m.nn.by/articles/257209/|выдавец=Партал «[[Наша ніва]]»|дата публікацыі=16 жніўня 2020|дата доступу=16 жніўня 2020}}</ref>. Пры канцы дня агульны лік дэманстрантаў на вуліцах у цэнтры МенскаМенску перасягнуў 400 000 чалавек, што зрабіла дэманстрацыю найбольшым шэсьцем у гісторыі МенскаМенску<ref name="в">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Больш за 400 тысяч дэманстрантаў на вуліцах Менска|спасылка=https://m.nn.by/articles/257219/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=16 жніўня 2020|дата доступу=16 жніўня 2020}}</ref>. Увечары дэманстранты занялі [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчу Незалежнасьці]]. Людзкая калёна расьцягнулася да [[Плошча Перамогі (Менск)|плошчы Перамогі]]. А 19-й гадзіне лік дэманстрантаў на плошчы Незалежнасьці перавысіў 100 000 чалавек<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў дайшлі да плошчы Незалежнасьці|спасылка=https://m.nn.by/articles/257220/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=16 жніўня 2020|дата доступу=16 жніўня 2020}}</ref>. 17 жніўня 2020 году шахтэры пачалі стачку на ўсіх рудніках «[[Беларуськалій|Беларуськалія]]». Яны запатрабавалі новых выбараў, вызваленьня ўсіх палітвязьняў і адстаўкі адказных за гвалт чыноўнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Шахтэры «Беларуськалія» кажуць, што спынілі працу шахт|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20200817/1597667469-shahcyory-belaruskaliya-kazhuc-shto-spynili-pracu-shaht|выдавец=Газэта «Зьвязда»|дата публікацыі=17 жніўня 2020|дата доступу=17 жніўня 2020}}</ref>. На 17 жніўня 2020 году ў ізалятарах МУС Беларусі заставалася 122 чалавекі, у тым ліку 6 на вуліцы Акрэсьціна ў Менску<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=МУС: 122 чалавекі, затрыманыя падчас масавых акцый пратэсту, застаюцца ў ізалятарах часовага ўтрыманьня|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20200817/1597664951-mus-zavyarshaecca-rabota-pa-vyzvalenni-administracyyna-zatrymanyh|выдавец=Газэта «[[Зьвязда]]»|дата публікацыі=17 жніўня 2020|дата доступу=23 жніўня 2020}}</ref>.
 
=== Менск ===
Удзень на ўездах у Менск былі заўважаныя дзясяткі аўтамабіляў унутраных войскаў і Міністэрства абароны. А 18:25, у цэнтры Менску былі зачыненыя 6 станцыяў мэтрапалітэну, пачалі перакрывацца цэнтральныя вуліцы і праспэкт Незалежнасьці, пасьля 19 гадзінаў пачаліся першыя затрыманьні адзіночных мінакоў (у тым ліку за фатаґрафаваньне). А 20:54 паведамлялася пра ўжываньне сьветлагукавых ґранатаў у раёне станцыі мэтро [[Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск)|Фрунзенская]], там жа была параненая журналістка (Наша Ніва). Усё пачыналася як абсалютна мірны пратэст хадакоў і аўтамабілістаў, у некаторых частках места пратэстоўцы арґанізоўвалі супрацьдзею АМАПу і ўнутраным войскам, выкарыстоўваючы «сцэпку». Паведамлялася, што ля станцыі мэтро «Грушаўка» пасьля затрыманьня дзясяткаў людзей пратэстоўцы закідалі аўтамабілі АМАПу каменьнем. На некалькіх важных перакрыжах і пляцах, у тым ліку і спальных раёнах, пратэстоўцы выйшлі на вуліцы і паралізавалі рух. А 22:31 паведамлялася пра разгон пратэстоўцаў ля стацыі мэтро «Пушкінская» зь нейкімі стрэламі<ref>[https://people.onliner.by/2020/08/10/spectexnika-v-minske В Минске активные стычки с ОМОНом. Онлайн]</ref> і выбухамі. Сілавікі адціснулі людзей на вуліцы Прытыцкага каля суду Фрунзенскага раёну. АМАП ужываў ґаз, [[Гумавая куля|ґумавыя кулі]] ды сьветлагукавыя ґранаты<ref name="bbc-53722370">[https://www.bbc.com/russian/news-53722370 Протесты в Беларуси: разгон демонстрантов у метро Пушкинская в Минске, есть погибший]</ref>. Пратэстоўцы перакрылі для аўтаруху шматлікія вуліцы ў цэнтру Менску і прапускаюць толькі машыны «хуткае», а АМАП пачаў ужываць для перасоўваньня машыны «хуткае дапамогі» каб падмануць пратэстоўцаў<ref>[https://lenta.ru/news/2020/08/11/ispolz/ ОМОН в Минске начал использовать машины «скорой помощи»]</ref>. МУС краіны заявіла пра пагібель аднаго пратэстоўца<ref name="bbc-53722370" /><ref>[https://ria.ru/20200810/1575614328.html МВД сообщило о погибшем во время протестов в Минске] РИА Новости, 23:47 10.08.2020 <!-- https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9168325--></ref>.
 
У ноч на 11 жніўня 2020 году некаторыя дэманстранты запускалі дымавыя шашкі і [[Кактэйль Молатава|бутэлькі з запальнай сумесьсю]], а таксама ўзводзілі [[Барыкада|барыкады]] на вуліцах. Аўтакіроўцы безупынна сыгналілі і спыняліся пасярод дарогі ў цэнтры сталіцы<ref name="а"/>. У ноч на 13 жніўня 2020 году дэманстранты перакрывалі ў Менску [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|праспэкт Незалежнасьці]] каля [[ЦУМ]]а і па [[Вуліца Сурганава (Менск)|вуліцы Сурганава]], а таксама ў мікрараёнах [[Малінаўка (мікрараён)|Малінаўка]] і [[Серабранка (мікрараён)|Серабранка]] ([[Ленінскі раён (Менск)|Ленінскі раён]]). За ўдзел у шэсьцях затрымалі каля 700 чалавек. Цягам 9—13 жніўня пацярпела 103 праваахоўнікі, зь якіх 28 шпіталізавалі<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=МУС прымае ўсе неабходныя меры па ахове правапарадку ў краіне - Чамаданава|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/mus-prymae-use-neabhodnyja-mery-pa-ahove-pravaparadku-u-kraine-chamadanava-90598-2020/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=13 жніўня 2020|дата доступу=13 жніўня 2020}}</ref>. 15 жніўня 2020 году на [[Вуліца Альшэўскага|вуліцы Альшэўскага]] ў Менску прайшло разьвітаньне з [[Аляксандар Тарайкоўскі|Аляксандрам Тарайкоўскім]], які загінуў падчас дэманстрацыі 10 жніўня на [[Плошча Прытыцкага (Менск)|плошчы Прытыцкага]]. На самой плошчы сабралося некалькі тысячтысячаў месьцічаў<ref>{{Навіна|аўтар=Тацяна Ткачова|загаловак=У Менску разьвіталіся з загінулым падчас акцыі пратэсту|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20200815/1597510841-u-minsku-razvitalisya-z-zaginulym-padchas-akcyi-pratestu|выдавец=Газэта «Зьвязда»|дата публікацыі=16 жніўня 2020|дата доступу=17 жніўня 2020}}</ref>. 16 жніўня адбылася самая вялікая [[Марш за свабоду (Менск, 2020)|акцыя пратэсту]] за усюўсю гісторыю незалежнай Беларусі. 16 жніўня 2020 году на [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Незалежнасьці]] ў Менску адбыўся 100-тысячны сход месьцічаў, якія а 19-й гадзіне прагаласавалі за 5 патрабаваньняў да [[Савет міністраў Рэспублікі Беларусь|Ўраду Беларусі]]. Патрабаваньні адначасна накіравалі ў [[Белтэлерадыёкампанія|Белтэлерадыёкампанію]] для абнародаваньня:
# «Свабоду палітычным зьняволеным і захопленым на мірных акцыях.
# [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнка]] сыходзь! Народ адправіў Лукашэнку ў адстаўку 9 жніўня 2020 году. Ён юрыдычна нікчэмны.
Радок 114:
15 жніўня 2020 году прадпрыемствы «[[Гуртам]]» і «[[ІСсофт]]» вылучылі па 500 000 даляраў на дапамогу пацярпелым удзельнікам шэсьцяў. Прадпрымальнік [[Віктар Пракапеня]] абвясьціў, што яго крыптабіржа «Карэнсі Ком» пералічыла 100 000 даляраў на дапамогу пацярпелым дэманстрантам<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кампанія «Гуртам» выдзяляе 500 тысяч даляраў на дапамогу пацярпелым|спасылка=https://m.nn.by/articles/257195/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=15 жніўня 2020|дата доступу=16 жніўня 2020}}</ref>. Таксама на 15 жніўня пра бясплатнае лекаваньне пацярпелых падчас дэманстрацыяў абвясьцілі прыватныя клінікі «Мэдыкус» у [[Жодзін]]е, «Форэстмед» у [[Бараўляны (Менскі раён)|Бараўлянах]] (Менскі раён) і 8 такіх клінік у Менску: «Блосам», «Вівальдзі», «Ладэ», «Псыхалягічны цэнтар разьвіцьця», «Расаяна», «Сантана», «Трыямэд» і «Ўнукі Гіпакрата». Свае паслугі бясплатна прапаноўвалі лекары 12 спэцыяльнасьцяў: [[Гінэкалёгія|гінэколягі]], гірудатэрапэўты, [[Дэрматалёгія|дэрматолягі]], [[Нэўралёгія|нэўролягі]], отарыналярынголягі, [[Псыхатэрапія|псыхатэрапэўты]], псыхолягі, [[Стаматалёгія|стаматолягі]], траўматолягі-[[Артапэдыя|артапэды]], тэрапэўты, [[Ультрагукавое дасьледаваньне|ультрагукавыя]] дыягностыкі і [[Фізыятэрапія|фізыятэрапэўты]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Мэдыцынскія цэнтры гатовыя бясплатна дапамагаць пацярпелым за час акцый пратэсту|спасылка=https://m.nn.by/articles/257123/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=15 жніўня 2020|дата доступу=16 жніўня 2020}}</ref>. На 18 жніўня 2020 году [[Андрэй Стрыжак]] з Нацыянальнага страйкавага камітэту сабраў звыш 1,1 млн даляраў ад больш як 21 000 ахвярадаўцаў на дапамогу звольненым за ўдзел у вулічных дэманстрацыях і стачцы. Стрыжак паведаміў, што «Нацыянальны страйкавы камітэт вылучае па 100 000 даляраў МТЗ, [[МЗКЦ]] і "Горадня Азоту"» для стачачнікаў. Адначасна 2,6 млн даляраў сабралі для параненых супрацоўнікамі АМАПу дэманстрантаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сабралі больш за мільён долараў. Першымі дапамогу атрымаюць МТЗ, МЗКЦ, «Горадня Азот»|спасылка=https://novychas.by/hramadstva/sabrali-bolsz-za-miljon-daljarau-perszymi-dapamoh|выдавец=Газэта «Новы час»|дата публікацыі=18 жніўня 2020|дата доступу=19 жніўня 2020}}</ref>.
 
20 жніўня 2020 году старшыня ФПБ [[Міхаіл Орда]] заявіў пра «тое, што адбывалася 9 і 10 жніўня»: «У нас ёсьць прававая інспэкцыя, там працуюць высакаклясныя юрысты, і мы гатовыя аказаць пацярпелым прававое суправаджэньне»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Міхаіл Орда]].|загаловак=Цытата дня|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20200820/1597942461-mihail-orda-starshynya-federacyi-prafsayuzau-belarusi|выданьне=Зьвязда|тып=|год=20 жніўня 2020|нумар=[http://zviazda.by/be/number/162-29276 162 (29276)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/21zni-1_optim_1.pdf 1]|issn=}}</ref>. На 20 жніўня 2020 году сям'ісям’і забітага дэманстранта [[Аляксандар Тарайкоўскі|Аляксандра Тарайкоўскага]] пералічылі 40 000 [[Беларускі рубель|рублёў]] (16 200 $) сабранай дапамогі на [[банкаўскі рахунак]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сям'і Аляксандра Тарайкоўскага, забітага на Пушкінскай, ужо сабралі 40 тысяч рублёў|спасылка=https://m.nn.by/articles/257430/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=20 жніўня 2020|дата доступу=23 жніўня 2020}}</ref>.
 
== Водгукі ==
Радок 129:
* [[Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь|Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусі]] [[Юры Караеў]] 16 жніўня 2020 году паведаміў у інтэрвію карэспандэнту [[TUT.BY|TUT.by]], што пратэстоўцам плацяць з-за мяжы: хлопцам — 30 рублёў, а дзяўчатам — 60.<ref>[https://www.svaboda/a/30786764.html «Хлопцам плацяць 30 рублёў, дзяўчатам — 60». Міністар Караеў пра адстаўку і Тарайкоўскага]</ref>
 
== ГлядзіГлядзіце таксама ==
* [[Каардынацыйная рада (Беларусь)|Каардынацыйная рада]]
 
Радок 139:
 
{{Акцыі пратэсту ў Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году]]
[[Катэгорыя:Акцыі пратэсту]]