Міхаіл Дрынеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
Радок 22:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў вясковай сям'ісям’і. Быў адным зь 9-і дзяцей, зь якіх 4-ра памерлі ў маленстве ад [[Дыфтэрыя|разачкі]]. Падчас [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] 1941—1945 гадоў жыў з [[маці]] і 3-ма старэйшымі [[брат]]амі ў зямлянцы на [[Выспа|высьпе]] сярод балота. Гэта ўратавала сям'юсям’ю ў студзені 1943 году, калі нямецкія карнікі спалілі 300 аднавяскоўцаў у царкве. У дзяцінстве пачаў граць на [[Губны гармонік|губным гармоніку]], які [[бацька]] прывёз з вайны супраць Японіі ў лістападзе 1945 году. Пазьней на слых навучыўся граць на невялікім [[акардэон]]е, які дастаўся ад старэйшага брата Зьмітра. Пасьля 7-клясаў школы паступіў у [[Гомельская музычная вучэльня|Гомельскую музычную вучэльню]] на [[баян]]іста, аднак праз адсутнасьць месца ў гуртажытку праз 2 тыдні вярнуўся дадому. Скончыў 10-гадовую школу ў суседняй вёсцы [[Букча]] за 13 км. Адначасна кіраваў школьным [[хор]]ам і 2-ма [[калгас]]нымі ў Букчы і Тонежы. Пад яго кіраўніцтвам хор вёскі Тонеж заняў 1-е месца на занальным аглядзе калектываў мастацкай самадзейнасьці. У 1959 годзе паўторна паступіў у Гомельскую музвучэльню на харавое аддзяленьне, дзе да 1963 году навучаўся ў Раісы Красьніцкай. Адначасна кіраваў хорам Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната і народным хорам вёскі [[Прыбыткі]]. На 3-м курсе стаў праводзіць заняткі для завочнікаў. Таксама працаваў зь дзіцячым хорам Палаца піянэраў [[Гомель|Гомелю]]. У 1963 годзе на прапанову свайго пэдагога паступіў у Беларускую кансэрваторыю. Адначасна 5 год працаваў з [[капэла]]й Палаца культуры [[МТЗ]], куды запрасіў дырыгент-хормайстар [[Уладзімер Раговіч]]. У 1968 годзе на выпускным канцэрце ў [[Беларуская філярмонія|Беларускай філярмоніі]] дырыгаваў творам для 2-х хароў. Пасьля канцэрта дырыгент [[Генадзь Цітовіч]] запрасіў яго хормайстрам у [[Народны хор імя Цітовіча|Дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі]]<ref name="б">{{Артыкул|аўтар=[[Зіновій Прыгодзіч]].|загаловак=«Несьці народу яго ж спадчыну»|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131205/1386218367-mihas-dryneuski-nesci-narodu-yago-zh-spadchynu|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=5 сьнежня 2013|нумар=229 (27594)|старонкі=[http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/12/1386217318_5.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У 1968 годзе скончыў [[Беларускую кансэрваторыю]] па клясе [[Ганна Зелянкова|Ганны Зелянковай]] і ўладкаваўся хормайстрам [[Народны хор імя Цітовіча|Дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі]]. Адначасна стаў выкладаць у [[Беларуская акадэмія музыкі|Беларускай акадэміі музыкі]]. У 1973 годзе стаў галоўным хормайстрам Дзяржаўнага хору Беларусі. У 1975 годзе заняў пасаду мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі, які атрымаў імя свайго заснавальніка [[Генадзь Цітовіч|Генадзя Цітовіча]]. У 1982 годзе атрымаў [[Дзяржаўная прэмія Беларусі|Дзяржаўную прэмію Беларусі]]<ref name="а">{{Кніга|аўтар=[[Зінаіда Мажэйка]].|частка=Дрынеўскі|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1999|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.06.djvu 6: Дадаізм — Застава]|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.06.djvu/227_866x9999.jpeg 227]|старонак=576|сэрыя=|isbn=985-11-0106-0|наклад=10 000}}</ref>
Радок 33:
 
{{Накід:Асоба:Беларусь}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія дырыгенты]]