Абмеркаваньне:Аляксандар Лукашэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 221:
:: У выпадку пытаньняў законнасьці выбараў у Беларусі пад уладай Лукашэнкі фармалізм ня ёсьць нэўтральнасьцю — сьледчых органаў і судоў у Беларусі не існуе, а кампэтэнцыя міжнародных судоў не пашыраецца на падобныя пытаньні. Увогуле, мне нават ня хочацца марнаваць час на гэтую нікчэмную прымітыўную асобу, але я лічу, што Беларуская Вікіпэдыя мае быць зь беларускім народам. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 16:13, 17 жніўня 2020 (+03)
: Згодзен. Тым больш пра гэтае кажуць тыя, хто непасрэдна аналізаваў гэтую сытуацыю. Таму тутака няма аніякіх пытаньняў. Я ўжо не кажу пра тое, што ва ўсім цывілізаваным сьвеце ён пэрсона нон-грата. Заўважу, заслужана. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 01:30, 18 жніўня 2020 (+03)
:: Таксама лічу, што відавочным і даведзеным фактам ёсьць утрыманьне ўлады шляхам [[тэрор]]у насельнітцва (пракуратура дагэтуль не распачала ніводнай крымінальнай справы пры наўнасьці сотняў сьведчаньняў катаваньняў і перавышэньня сілы, у тым ліку аўдыё і відэа). Пры наяўнасьці простых (ня ўскосных) нікім не зьняпраўджаных дакумэнтальных сьведчаньняў фальсыфікацыі выбараў і тэрору, азначаныя фальсыфікацыя выбараў і тэрор ёсьць даведзенымі фактамі і маюць падавацца ў прэамбуле артыкулу. Пэўны, што аўтарытэт нашага разьдзелу ад гэтага толькі ўзрасьце сярод усіх прыстойных і адэкватных чытачоў і аўтараў. Можна яшчэ абмяркоўваць форму паданьняў гэтых фактаў, але іх ігнараваньне толькі на падставе адсутнасьці фармальнага выраку суду (пры тым, што і "суды" і "пракуратура" фактычна пацьвердзілі праўдзівасьць памянёных сьведчаньняў — бо не распачалі ніводнай справы за пашырэньне нібыта хлусьлівых зьвестак) як раз ёсьць грубым парушэньнем нэўтральнасьці. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:11, 18 жніўня 2020 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Аляксандар Лукашэнка».