Аглушальная граната: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Світлозвукові_боєприпаси?oldid=29013276
 
Радок 11:
== Канструкцыя ==
Сьветлашумавыя боепрыпасы начыненыя піратэхнічным рэчывам.
 
Корпус гранатаў вырабляюць альбо з мэталёвага кантэйнэра, які не руйнуецца пры выбуху зусім, з адтулінамі для выхаду выбуховых газаў, або з матэрыялаў, што не ўтвараюць пры выбуху аскепкаў з высокай кінэтычнай энэргіяй ([[плястык]] або [[кардон]]).
 
Некаторыя мадэлі аглушальных гранатаў дадаткова начыненыя гумовай [[картэч]]чу для траўматычнага ўзьдзеяньня на правапарушальніка. Такія гранаты пад час выбуху, акрамя яскравага бліску і гуку, раскідаюць у бакі гумовую картэч<ref name="траўматык">{{Спасылка | аўтар = Stanislav Yanchenko.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 22 кастрычніка 2010| url = http://www.travmatik.com/2010/10/travmaticheskie-granaty/| копія = | дата копіі = | загаловак = Травматические гранаты| фармат = | назва праекту = Травматик| выдавец = | дата доступу = 10 жніўня 2020 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Дзеяньне ==
Асноўнымі фактарамі ўплыву аглушальных боепрыпасаў ёсьць яскравы сьветлавы выбліск і гучны гук выбуху, у выніку якіх адбываецца часовае асьляпленьне і аглушэньне асобаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці да цэнтру выбуху.
* Псыхафізыялягічны ўплыў улучае наступныя фактары:
:* ''Сьветлавы выбліск''&nbsp;— як правіла, у дыяпазоне яркасьцю 2,5-7,5&nbsp;млн. [[Сьвечка (адзінка вымярэньня)|сьвечак]], час [[Сьлепата|асьляпленьня]] можа дасягаць 20—30 сэкундаў;
:* ''Гук выбуху''&nbsp;— як правіла, у дыяпазоне 165—185 [[дэцыбэл|дБ]]​​, час [[Глухата|страты слыху]] можа дасягаць 4—6 гадзінаў.
* Мэханічны ўплыў улучае наступныя фактары:
:* ''Імпульс выбуху''&nbsp;— граната актывуецца выбухам піратэхнічнага складу, выбуховы імпульс якога валодае дастатковым паражальным дзеяньнем у непасрэднай близкасьці ад тканінаў чалавечага цела.
:* ''Празьмерны ціск''&nbsp;— як правіла, у дыяпазоне 22—36 кПа, можа выклікаць пашкоджаньне [[Унутранае вуха|ўнутранага вуха]] ў 1&nbsp;% дарослых людзей, у выпадку зь дзіцем рызыка павялічваецца.
:* ''Мэханічныя траўмы'' ([[садно]] мяккіх тканак, падшкурныя [[Гематома|гематомы]]), нанесеныя фрагмэнтамі корпусу, несьмяротным паражальнымі элемэнтамі і другаснымі аскепкамі, утворанымі пры выбуху.
* Спрацоўваньне піратэхнічнага складу гранаты можа таксама стаць прычынаю пажару ці ўзгараньня.
 
Эфэкт [[Дэзарыентацыя|дэзарыентацыі]] ад прымяненьня падобных прыладаў можа цягнуцца ад некалькіх [[сэкунда]]ў да некалькіх [[хвіліна]]ў. Найбольшы эфэкт праяўляецца ў цемры, у замкнёнай прасторы, пры разрыве гранаты ў паветры або між чалавекам і сьцяною або іншым трывалым аб’ектам. Працягласьць узьдзеяньня на аб’ект вызначаецца тыпам выкарыстаных боепрыпасаў, аддаленасьцю ад цэнтру [[выбух]]у ды іншымі фактарамі.
 
== Прымяненьне ==
Як правіла, аглушальныя гранаты прымяняюцца праваахоўнымі органамі ў ходзе затрыманьня асабліва небясьпечных [[Злачынец|злачынцаў]], вызваленьня [[закладнік]]аў, прыпыненьня групавых [[Хуліганства|хуліганскіх]] дзеяньняў або [[Масавыя непарадкі|масавых непарадкаў]], а таксама вайсковым [[Сілы спэцыяльнага прызначэньня|спэцпрызам]] для захопу супраціўніка жывым<ref name="траўматык" />.
 
Практыка прымяненьня сьветлагукавых гранатаў паказвае іхнюю высокую эфэктыўнасьць пры выцясьненьні супраціўніка з занятай тэрыторыі ды інжынэрных збудаваньняў.
 
== Крыніцы ==
Радок 20 ⟶ 38:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Гранаты]]